- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 1 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна 1 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 і п. 13 ч. 2 арт. 293 КК супраць палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве. Падставай для ўзбуджэння справы па падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Па дадзеных праваабаронцаў, плануецца каля 14 судовых паседжанняў па гэтай справе. Пры гэтым, сам абвінавачаны Аляксандр Арановіч на судзе адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Сведкамі па справе выступаюць супрацоўнікі АМАПу, гарадзенцы і родныя палітвязня. Супрацоўнік АМАПу, які затрымліваў Арановіча, не памятае, за што яго затрымліваў, як складаў рапарт і як выступаў сведкам у ліпені супраць яго на адміністрацыйным працэсе. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" працягвае распавядаць, як адбываецца працэс над палітзняволеным Аляксандрам Арановічам. На другім судовым паседжанні быў дапытаны ў якасці сведкі супрацоўнік АМАПу Сяргея Рынко, які затрымліваў Арановіча ў Гродне 29 траўня. Таксама заслухалі сведку-кіроўцу амапаўскага бусу Максіма Бойку. А вось супрацоўнік АМАПу Карыкаў на суд не з’явіўся, бо знаходзіцца на бальнічным. У якасці сведкі выступіла пенсіянерка-гарадзенка, якая назірала ўсе падзеі 29 траўня на Савецкай плошчы ў Гродне.
- Катэгорыя: Вясна
У першы дзень вясны ў Мінску судзяць пенсіянерак, затрыманых за чытанне кніг у электрычцы, а таксама групу людзей, якіх затрымалі пад Маладзечна, і ўдзельнікаў стачкі ў Салігорску.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 1 сакавіка, уступаюць у сілу змены ў кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП і ПВКаАП). Як яны закрануць свабоду мірных сходаў і якія наступствы цяпер чакаюць людзей, тлумачаць праваабаронцы "Вясны". У цэлым абноўлены КаАП мае намёкі на паляпшэнне і лібералізацыю: шэраг правапарушэнняў перайшлі ў плоскасць правінаў, г. зн. без прыцягнення да адказнасці і, адпаведна, без юрыдычных наступстваў.
- Катэгорыя: Вясна
Першага сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў, абвінавачаных паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Адзін з іх - Аляксандар Якубоўскі знік цягам працэсу і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, піша "Гарадзенская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, паведаміў sk.gov.by.
- Катэгорыя: Вясна
Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, паведаміў sk.gov.by.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" падвялі прамежкавыя вынікі маніторынгу крымінальных спраў, па якіх у лютым былі вынесеныя прысуды. Якія тэндэнцыі адзначаюць аналітыкі і да якіх высноў прыйшлі - ў нашым матэрыяле. Вядома, што за люты па крымінальных артыкулах было пакарана не менш за 102 чалавекі, з іх 88 - мужчын і 14 жанчын.
- Катэгорыя: Вясна
27 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
1 сакавіка свет адзначае Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.