- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Гародні 3 сакавіка павінен быў вынесці прысуд па крымінальнай справе мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Але ўсё пайшло не так.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 2 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
3 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд па крымінальнай справе двух мінчанак, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства), а таксама ч.1 арт. 14 КК (замах на здзяйсненне злачынства).
- Катэгорыя: Вясна
2 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска працягнуўся крымінальны працэс над Вадзімам Дзмітронкам, якога вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымільнага кодэкса:
- Катэгорыя: Вясна
Мінчаніна Аляксея Сцерлікава прызналі вінаватым у частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса К РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанае з пагрозай прымянення гвалту) і прысудзілі 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Кампанія, у якой ён працаваў (паколькі ёй належаў аўтамабіль, за рулём якога быў Сцерлікаў) павінна выплаціць пацярпеламу інспектару ДАІ Максіму Завадскаму маральную шкоду сумай у 10 000 беларускіх рублёў. Такі прысуд вынес суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Генадзь Янкоўскі. "Вясна" наведала ўсе судовыя паседжанні над Аляксеем Сцерлікавым. На чым будаваўся доказ яго віны і што казаў Сцерлікаў у апошнім слове? Сцерлікаў ноччу 23 верасня 2020 года (у гэты дзень была інаўгурацыя Лукашэнкі) спрабаваў схавацца ад сілавікоў, якія разбівалі шкло яго машыны на праспекце Дзяржынскага. За ім пагналіся дзве машыны ДАІ з бартавымі нумарамі 703 і 708 – паколькі Сцерлікаў парушыў ПДР, выехаўшы на сустрэчную паласу. ДАІ затрымала яго на вуліцы Разінскай. На першым судовым пасяджэнні, якое прайшло 25 лютага, жонка Сцерлікава Таццяна распавяла пра тое, што сілавікі разбілі ўсё шкло ў машыне. Абвінавачваюць Стэрлікава ў тым, што пры затрыманні ён наехаў на інспектара ДАІ Максіма Завадскага.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мазырскага раёна 3 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мазырскага раёна 3 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву". Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Сяргея Хрыпача. Сёння ў судзе адбываюцца спрэчкі бакоў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе TUT.BY, 3 cакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля агучыў прысуд па справе Вадзіма Цыкунова. Мужчыну вінавацілі ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу "Табакеркі".