Аляксандр Троцкі ў судзе 24 лютага. Фота: "Белсат" Мінскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву". Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Сяргея Хрыпача. Сёння ў судзе адбываюцца спрэчкі бакоў.

Пракурор Антон Цюменцаў лічыць, што віна Аляксандра Троцкага па арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса цалкам даказаная, яго намер быў накіраваны менавіта на забойства пацярпелага супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава. На думку пракурора, дзеянні Троцкага кваліфікаваныя правільна. Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызначыць Троцкаму пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а пазоў пацярпелага ў 20 тысяч рублёў задаволіць у межах разумнага.

 Суд працягваецца, інфармацыя дапаўняецца.

Без відэадоказаў і па намаляваных схемах АМАПаўцаў. Як судзяць за наезд на ДАІшніка мінчука, якому пагражае да 25 гадоў калоніі

"Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае, як адбываецца працэс, на якім чалавеку пагражае ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, і як судзяць іншых за наезды на супрацоўнікаў міліцыі.

"Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок". Мінчука судзяць за замах на забойства супрацоўніка

Мінскі гарадскі суд 24 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага дырэктара адной з мінскіх фірмаў Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

Што адбылося 12 

Крыніца: За наезд на ДАІшніка пракурор просіць пакараць Аляксандра Троцкага 11 гадамі калоніі