Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна" Як паведамляе TUT.BY, 3 cакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля агучыў прысуд па справе Вадзіма Цыкунова. Мужчыну вінавацілі ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу "Табакеркі". 

Суддзя Яўген Шаршнёў пакараў Вадзіма Цыкунова 3,5 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. 

"Гомельская Вясна" паведамляла, што 2 сакавіка ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, пракурор запрасіў для абвінавачанага 4,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Адвакатка Вадзіма Цыкунова найстойвала на абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. 

Нагадаем, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйля Молатава” і кінуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 рублёў. Матыў яго ўчынку - "палітычная варожасць". Мужчына быў затрыманы на прыканцы лістапада 2020 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай. 

Вадзім Цыкуноў агаварыў сябе, бо яго збілі міліцыянты і пагражалі катаваннямі

Як піша "Гомельская Вясна", у судзе Чыгуначнага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага Вадзіма Цыкунова. Гамельчука абвінавачваюць па двух артыкулах.

"Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым

Як раней паведамляла Белта, "гамяльчук вырашыў выказаць незадаволенасць дзеючай уладай: прывёз з дачы адпрацаванае машыннае масла і заліў у дзве шкляныя бутэлькі, зрабіў кноты. Увечары 25 кастрычніка мужчына падышоў да кіёска, падпаліў кноты і кінуў па чарзе дзве бутэлькі з вадкасцю ў бок "Табакеркі".

"Табакерка" не гарэла, толькі месца каля яе". Што казала сведка па справе Вадзіма Цыкунова

У судзе Чыгуначнага раёну Гомеля 15 лютага працягваецца працэс над Вадзімам Цыкуновам, якога вінавацяць у спробе падпала “Табакеркі” кактэйлем Молатава, піша "Гомельская Вясна".

Крыніца: За няўдалы падпал "Табакеркі" Вадзіма Цыкунова асудзілі на 3,5 гады ўзмоцненнага рэжыму