- Катэгорыя: Вясна
Ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты на англійскай мове на электронныя адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін. Першы такі ліст быў разасланы 19 лютага. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочана ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў, адсутнасцю рэакцыі на гэта з боку міжнародных праваабарончых арганізацый і нібыта заклікае правесці расследванне такіх парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Гародні 19 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе музыканта і шоўмена Ігара Банцара. Яго вінавацяць паводле часткі першай артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Гародні 19 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе музыканта і шоўмена Ігара Банцара. Яго вінавацяць паводле часткі першай артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
19 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд палітвязню Ягору Сугойдзю. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя Вікторыя Шабуня накіравала Сугойдзя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.
- Катэгорыя: Вясна
На допыт у Следчы камітэт на 10 гадзін 19 сакавіка выкліканы яшчэ адзін сябра ПЦ “Вясна” – праваабаронца Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс над палітвязнем Яраславам Збароўскім, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ўвечары і ўначы з 10 на 11 жніўня 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
Следчыя дзеянні ў адносінах да сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” не спыняюцца ні на дзень.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску і рэгіёнах 17 і 18 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, а таксама затрыманымі за фатаграфаванне з бела-чырвона-белым сцягам.
- Катэгорыя: Вясна
У пачатку сакавіка Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь заявіў аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна" - супрацоўнікі вядучай праваабарончай арганізацыі краіны праходзяць па справе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Напярэдадні допыту каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды, адзінаццаць міжнародных праваабарончых арганізацый уключаючы Amnesty International выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць зняволеных па палітычных матывах.