- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 19 красавіка: вобшукі, папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
19 красавіка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прайшло другое пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да чацвярых жыхароў горада, якія абвінавачваюцца адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: за падпал "табакеркі", размалёўванне рэкламных канструкцый, прыпынак таварнага цягніка і прабітыя колы ў аўтамабіля. Пра гэта піша "Вячэрні Бабруйск".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 20 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 20 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
- Катэгорыя: Вясна
19 красавіка суд Мінскага раёна вынес прысуд палітвязня Віктара Лосіка. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 339, 341 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч.1 арт.339, да чатырох гадоў калоніі — па ч. 2 арт. 339, да месяца арышту — па арт. 341. У выніку праз паглынанне больш мяккага пакарання больш строгім Віктар Лосік асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць) 19 красавіка абвясцілі прысуд магілёўцам Сяргею Скоку, Вользе Клімковай і Максіму Сяргеенку, абвінавачаным у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прысудзіў Клімковай і Скоку па 3,5 гады, Сяргеенку - 3 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Магілёўская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У адносінах да жыхара Бялыніцкага раёна Л. была ўзбуджаная крымінальная справа за тое, што ён публічна абразіў дзеючага кіраўніка краіны, пакінуўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” зневажальны і дыскрэдытуючы пост, піша 6tv.by. Як паведаміла пракуратура Бялыніцкага раёна, на судзе мужчына растлумачыў, што да размяшчэння запісу “Укантакце”, ён прачытаў артыкул пра Лукашэнку і каментарыі іншых карыстальнікаў у групах у “Тэлеграме”. Мужчына паддаўся эмоцыям і пакінуў сваё абразлівае меркаванне ў адрас кіраўніка дзяржавы, размясціўшы калаж, створаны пры дапамозе фоташопа, на сцяне старонкі “Укантакце”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 красавіка працягнуўся суд суд над трэцяй партыяй абвінавачаных па "справе карагодаў". Напярэдадні абвінавачаныя дамагліся таго, што ў залу пасяджэнняў пусцілі прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ і тых, хто прыйшоў іх падтрымаць людзей, якім першапачаткова нібыта не хапіла месца. Фігуранты справы заявілі, што лічаць яго палітычна матываваным, а таму галоснасьць і падтрымка публікі на гэтым працэсе надзвычай важная. На наступны дзень на пасяджэнне адразу далі ўвайсці ўсім жадаючым, піша "Брестская газета". Перш за ўсё суддзя Іна Клышпач паведаміла, што паступілі хадайніцтвы абвінавачанай Алены Гнаук: дазволіць аўдыёзапіс (адхілены – запіс і так вядзецца), аб вядзенні прадстаўнікамі СМІ фота і відэаздымкі працэсу (адхілена – самі прадстаўнікі СМІ такое хадайніцтва не заяўлялі), аб пачатку судовых пасяджэнняў не ў 10.00, а ў 10.30, паколькі Алена Пятроўна іншагародняя (задаволена). Пасля гэтага суддзя сышла ў дарадчы пакой, каб прыняць рашэнне аб яшчэ адным хадайніцтве Гнаук – змяніць меру стрымання абвінавачанаму Данілу Чамаданаву з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Ураджэнец расейскага Варонежа адзіны ў гэтай партыі, хто сядзіць у СІЗА, а на працэсе – у «акварыуме». Астатнія фігуранты справы падтрымалі гэтае хадайніцтва, адвакаты таксама, а вось пракурор – не. Пасля перапынку суддзя абвясціла рашэнне: падстаў для змены меры стрымання няма, у задавальненні хадайніцтва адмоўлена.
- Катэгорыя: Вясна
22 лютага 2021 года 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі, нібыта за тое, што ён кінуў кактэйль Молатава пад ногі двум амапаўцам і за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Яго судзілі і асудзілі разам з двума паўналетнімі абвінавачанымі. Судовае слуханне па апеляцыі адбудзецца 23 красавіка 2021 года.
- Катэгорыя: Вясна
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Кірыла Казея і Юрыя Сяргея, асуджаных на па артыкуле 13 часткі 2 артыкула 339 і часткі 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса. 1. 31 сакавіка 2021 г. Кірыл Казей і Юрый Сяргей судом Завадскога раёна пад старшынствам суддзі А. Касцюкевіч былі прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 13, ч. 2 арт. 339, ч.3 арт. 295 КК і асуджаныя да пазбаўлення волі тэрмінам на 7 і 6 гадоў адпаведна са штрафам у памеры 4350 беларускіх рублёў.