Суддзя зачытвае прысуд па адміністрацыйнай справе. Ілюстрацыйнае фота З 13 па 15 красавіка ў Мінску і рэгіёнах праходзяць нешматлікія суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі ў папярэднія дні ці раней актывістамі. 

Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай у абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай, якая знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках". 6 красавіка 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме праваабаронцы Эніры Браніцкай у Мінску ў рамках расследавання крымінальнай справы аб"масавых беспарадках". На наступны дзень праваабаронцу выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У цяперашні час Эніра Браніцкая знаходзіцца ў статусе сведкі і пад падпіскай аб невыдаванні.

Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

У судзе Савецкага раёна Мінска была разгледжаная крымінальная справа, узбуджаная супраць майстры будаўніча-мантажных работ Івана Цагалкі. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыі) і па 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Крымінальная справа тычылася падзей 13 верасня, калі ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту "Марш герояў" і частка пратэстоўцаў дайшла да Драздоў, дзе адбыліся затрыманні. Пасля акцыі была ўзбуджаная крымінальная справа, адным з фігурантаў якога і стаў Цагалка. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла. Бок абвінавачвання прадстаўляў памочнік пракурора Раманенка Д. І. грамадзянскі пазоўнік – Зінавенка. Абаронца – Грыцук. Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 7 супрацоўнікаў АМАПа. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг судовых пасяджэнняў.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады). Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.

14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які рабіў маніторынг судовага працэсу. Сёння стала вядома, што праваабаронцу арыштавалі на 15 сутак арышту, але паводле якога артыкулу яго асудзілі, пакуль невядома.   Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандар, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным правам.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 13 красавіка: затрыманні, выклікі на допыты, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука. У лістападзе ў Мінску на рэпетыцыі сілавікі затрымалі групу барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", якая восенню стала адным з сімвалаў пратэстаў. Музыкаў адміністрацыйна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але адзін з затрыманых тады — Аляксей Санчук — пасля 15-сутачнага арышту так і не выйшаў на волю. Супраць яго распачалі крымінальную справу. На "пакаяльным відэа" АНТ Аляксей пасля затрымання толькі сказаў"Я вучыў рытм". Па словах іншых затрыманых музыкаў, пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа збівалі Аляксея і патрабавалі пароль ад тэлефона. Цяпер яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Яўген Серакоў. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае яго акалічнасці. У Мінску 4 лістапада на рэпетыцыю музыкаў у гаражы наляцелі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Усяго было затрымана 16 чалавек: сем адразу адпусцілі, а тры дзяўчыны атрымалі штраф па 30 базавых. Астатніх шасцярых, у тым ліку і Аляксея Санчука, асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка паводле арт. 23.34 КаАП на 10-15 сутак. Адміністрацыйнае пакаранне Аляксей адбываў у Жодзіне. Па словах музыкаў, пры затрыманні Аляксея збівалі.

У судзе па справе валанцёраў штаба Бабарыкі. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна Мінска 13 красавіка працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі, якіх абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў, і ч.3 арт. 293 КК – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці.

Ілюстрацыйнае фота У судзе Маскоўскага раёна Мінска яшчэ 13 красавіка на судовым пасяджэнні па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі, адбыўся допыт дваіх палітзняволеных.