- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах і нават у прыватнай лазні, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 22 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу).
- Катэгорыя: Вясна
21-23 красавіка ў "пратэстным" пасёлку Новая Баравая прайшлі затрыманні жыхароў у іх уласных кватэрах. Блогеру Антону Матольку чытачы даслалі відэа, на якім невядомыя з сякерай, кувалдай і бензарэзам ходзяць па пад'ездах дамоў. Затрымання праходзілі ўвечары каля 20:00-22:00. У дамах праходзілі ператрусы/агляды, а на жыхароў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве або пікетаванні. На судзе нашым валанцёрам і валанцёркам стала вядомая прычына «хапуна» – сардэчкі на вокнах. Менавіта такая фармуліроўка гучала нават і ў пастановах на агляды.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна разглядае крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч. Яе абвінавачваюць у блакаванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску 20 снежня і 3 студзеня, за тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны пастаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі. "Мінсктранс" шкоды не налічыў. Пасля затрымання ў канцы студзеня Юлію дапытвалі на працягу некалькіх дзён, падчас следчых дзеянняў 2 лютага дзяўчына страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання — яе шпіталізавалі і змясцілі пад кропельніцу. Потым маладую маці пасадзілі на два месяцы пад хатні арышт. На судзе Юлія Якубовіч сваю віну не прызнае, але кажа, што такім чынам падтрымлівала палітвязняў. Дзяржабвінаваўца Цімафей Нічыпарук запрасіў для яе пакаранне ў 2 гады "хатняй хіміі", адвакат жа лічыць, што ў дзеяннях дзяўчыны няма складу злачынства, яна толькі парушыла правілы дарожнага руху. Юлія ўпэўнена, што справа палітычна матываваная. Працэс вядзе суддзя Вікторыя Шабуня. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае ягоныя абставіны. Паводле версіі абвінавачвання, Юлія Якубовіч у снежні 2020 года і студзені 2021 года ў Мінску на вуліцы Раманаўская Слабада "ў межах несанкцыянаванай акцыі сумесна з іншымі асобамі ўдзельнічала ў перакрыцці праезнай часткі дарогі і блакаванні руху транспарту". Пры гэтым, абвінавачаная публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла воплескі рукамі, выкарыстала сцягі і транспаранты.
- Катэгорыя: Вясна
Прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 21 красавіка: затрыманні за бел-чырвона белую сімволіку, вобшукі, папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 23 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана. Яго абвінавачвалі па частцы 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Судом Ельскага раёна 21 красавіка разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Бычкоўскага. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бярозаўскага раёна 21 красавіка павінен быў пачацца разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 21-гадовага Уладзіслава Цімошыка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Аршанскага раёна і горада Оршы 23 красавіка вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Шаўлінскаму. Яго абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўніка міліцыі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп).