- Катэгорыя: Вясна
20 красавіка ў судзе па крымінальнай справе валанцёраў штаба Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі пачаўся допыт сведкаў. Нагадаем, мужчын абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў і ч. 3 арт. 293 КК - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна вынеслі прысуд 41-гадоваму гродзенцу Аляксандру Красніцкаму, які трэцяга лістапада мінулага года падпаліў дзверы пункта аховы правапарадку — так званую апорку. Мужчыну прызналі вінаватым па арт. 415 КК і ч. 1 арт. 339 КК. Мужчына асуджаны да двух гадоў і аднаго месяца калоніі, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 20 красавіка па "справе Ціханоўскага" дапыталі абвінавачанага Уладзіміра Кнігу. 39-гадовага валанцёра каманды Ціханоўскай, былога сілавіка, абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) (ч. 1 арт. 342 КК) і гвалце над міліцыянтамі (арт. 364 КК). На судзе ён расказаў, як кантактаваў з Ціханоўскім, якую ролю граў у камандзе, а таксама як ацэньвае паводзіны байцоў падчас затрымання блогера і як прымянілі ўдушальны прыём да яго самога, піша "Радыё Свабода". Кнігу дапыталі пад канец суду, пасля допыту абвінавачанага Фурманава, усіх пацярпелых і сведак, а таксама пасля разгляду пісьмовых матэрыялаў справы. На ўсе паседжанні па «справе Ціханоўскага» прыходзяць па некалькі дзясяткаў чалавек, каб падтрымаць фігурантаў. У невялікай залі звычайна змяшчаюцца не ўсе.
- Катэгорыя: Вясна
19 і 20 красавіка працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе валанцёраў штаба Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі. Мужчын абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК-падрыхтоўка да масавых беспарадкаў і ч. 3 арт. 293 КК-навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 13 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
- Катэгорыя: Вясна
У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў телеграм-канала «Армія з народам». На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Пад вартай усё, акрамя Прывалава. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама.
- Катэгорыя: Вясна
У адносінах да жыхара Бялыніцкага раёна Л. была ўзбуджаная крымінальная справа за тое, што ён публічна абразіў дзеючага кіраўніка краіны, пакінуўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” зневажальны і дыскрэдытуючы пост, піша 6tv.by. Як паведаміла пракуратура Бялыніцкага раёна, на судзе мужчына растлумачыў, што да размяшчэння запісу “Укантакце”, ён прачытаў артыкул пра Лукашэнку і каментарыі іншых карыстальнікаў у групах у “Тэлеграме”. Мужчына паддаўся эмоцыям і пакінуў сваё абразлівае меркаванне ў адрас кіраўніка дзяржавы, размясціўшы калаж, створаны пры дапамозе фоташопа, на сцяне старонкі “Укантакце”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 20 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнральнага раёна Мінска вынесены прысуд 30-гадоваму Дзмітрыю Чахуце. Яго прызналі вінаватым паводле 369 артыкула Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову: "хатняй хіміі". Таксама суд абавязаў спагнаць з абвінавачанага тысячу рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Дзяржабвінавачанне падтрымаў Арцём Цвяткоў.