36-гадовага жыхара Віцебску Вадзіма Ермаловіча затрымалі 14 красавіка недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Літвой. Мужчына знаходзіўся на падпісцы аб нявыездзе.

Аляксандр Геджадзэ пад канвоем У судзе Фрунзенскага раёна 20 красавіка быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Палітвязня абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Андрэй Млечка пакараў яго трыма гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.

За апошні месяц да праваабронцаў "Вясны" паступіла шмат сведчанняў пра значныя пагаршэнне ўмоў утрымання не толькі ў мінскіх ЦІП і ІЧУ, але і ў ізалятарах па ўсёй краіне: збіццё, адабранне матрасаў, адсутнасць перадач, здзекі з боку супрацоўнікаў.  Стаўленне да дзяўчат не значна адрозніваецца - іх не збіваюць, але часам яно бывае і больш грэблівае з улікам асаблівасцяў фізіялагічных патрэбаў. 

Суддзя зачытвае прысуд па адміністрацыйнай справе. Ілюстрацыйнае фота З 13 па 16 красавіка ў Мінску і рэгіёнах праходзяць нешматлікія суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі ў папярэднія дні ці раней актывістамі. 

Ганна Сунгурава ў судзе. У судзе Першамайскага раёна Мінска 20 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай Ганны Сунгуравай. Яе абвінавацілі у здзяйсненні злачынства па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На судзе над Анастасіяй Каламейчанка У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні быў абвешчаны прысуд гарадзенцы Анастасіі Каламейчанка, абвінавачанай у абразе супрацоўніцы гарадзенскага АМАПу Дар'і Бандарчук. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла жанчыне год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія". Напярэдадні дзяржабвінаваўца Алена Пронька запрасіла ў суда менавіта такое пакаранне.

14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які рабіў маніторынг судовага працэсу. На наступны дзень стала вядома, што праваабаронцу арыштавалі на 15 сутак арышту паводле артыкула 25.1 КаАП — непавага да суду. У знак пратэсту на незаконнае затрыманне і несправядлівы арышт Аляксандр абвясціў галадоўку. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандар, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным правам.

Ціхан Осіпаў. Фота: TUT.BY У Мінскім гарадскім судзе 20 красавіка адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400). Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Віну Осіпаў прызнаў толькі па ч. 1 арт. 400 КК (загадзя ілжывым даносе), па другіх артыкулах — цалкам не прызнаў. На судзе ён казаў, што ў яго не было намера на забойства, ён тады спалохаўся, убачыўшы як сілавікі разбіваюць машыны і вытасківаюць адтуль кіроўцаў, таму ён і з'ехаў, выпадкова зачапіўшы вайскоўцаў. Па словах хлопца, пакуль ён ехаў, сілавікі разбілі яму задняе правае шкло, супрацоўнік злева накіроўваў зброю ў бок яго аўтамабіля, тады ён прыгнуўся і ўжо не кантраляваў дарожную сітуацыю, але чуў, як па машыне з усіх бакоў б'юць дубінкамі.

У Чавусах судзяць 43-гадовага былога намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава, які падчас выбарчай кампаніі 2020 года быў каардынатарам абласной ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на БелаПАН.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка. Сваякі палітвязняў, якіх зараз судзяць у Гомелі, паклікалі на маючыя адбыцца працэсы амбасадараў Польшчы, Велікай Брытаніі, Украіны, Італіі, Латвіі, Германіі, Францыі і Літвы. Яны спадзяюцца, што гэта хоць неяк дапаможа трапіць на афіцыйна адкрыты працэс і прымусіць дзяржабвінавачанне і суддзяў паводзіць сябе больш аб'ектыўна, піша Флагшток.