Ілюстрацыйнае фота У Мінску і рэгіёнах 23 красавіка праходзяць суды па адміністрацыйных справах над актывістамі, якія былі затрыманыя ўчора, ці ў  папярэднія дні.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 23 красавіка. Як і раней, грамадзянаў затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, на дваравых маршах, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу).

У судзе Бабруйска. Фота "Вячэрні Бабруйск" У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 22 красавіка павінна было працягнуцца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. Абвінавачанымі па справе праходзіць чатыры жыхара горада: Аляксандр НазаровічАляксандр Мар'ясаўАляксандр ГаўрылаўВіталь Васілевіч.

Васіль Пілец у судзе. Гарадзенскі абласны суд 22 красавіка разглядаў апеляцыйную скаргу засуджанага гарадзенца Васіля Пільца, а паралельна апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд па крымінальнай справе. Пра гэта піша "Гарадзенская Вясна".

Ілюстрацыйнае фота spring96.org З 19 па 22 красавіка ў Мінску і рэгіёнах праходзяць нешматлікія суды па адміністрацыйных справах над актывістамі, якія былі затрыманыя ў папярэднія дні ці раней.

Дзмітрый Канапелька ў судзе. Фота Белсат 19 і 20 красавіка працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе валанцёраў штаба Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі. Мужчын абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў і ч. 3 арт. 293 КК - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 22 красавіка адбыліся спрэчкі па крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК. Таксама яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі. Аляксандра затрымалі 29 траўня мінулага года. Сёння Арановіч паведаміў, што яго ў СІЗА паставілі на прафілактычны ўлік. Палітвязень таксама заявіў адвод суддзі Алене Пятровай, а падчас спрэчак бакоў яго выдалілі з зала суда за неналежныя паводзіны. Пракурор Дзяніс Корда лічыць, што віна Арановіча па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса (па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК) цалкам даказаная і просіць суд пакараць яго шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.   Палітзняволены Аляксандр Арановіч сёння перад спрэчкамі заявіў шэраг хадайніцтваў. Напрыклад, ён прасіў выклікаць і дапытаць сведку Сяргея Скварцова-сукамерніка Аляксандра. Таксама ён прасіў дадаткова даследаваць матэрыялы справы, згодна з якім ён не аказваў 29 мая супраціў. Таксама ён прасіў суд дапытаць супрацоўнікаў міліцыі Верхаводкіна і Паўлоўскага. Аднак суд адхіліў усе хадайства.

У судзе па справе валанцёраў штаба Бабарыкі. Фота spring96.org 21 красавіка ў рамках судовага працэсу па абвінавачванні палітвязняў Дзмітрыя Канапелькі, Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева і Уладзіслава Карэцкага ў масавых беспарадках у якасці сведкі быў апытаны ўладальнік офіса па вул. Чэхава, 3 - Сяргей Лаўрыненка. Менавіта там абвінавачаныя збіралі лазерныя ўказкі 11 жніўня.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 22 красавіка: па-ранейшаму,  затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, адбываюцца вобшукі і допыты, выносяцца папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: