- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 14 красавіка: затрыманні, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400). Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Цыкалы, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Антон Цюменцаў. Ціхану пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі. «Вясна» распавядае пра абставіны гэтай справы. Згодна з версіяй абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня «паддаўшыся на заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, каля гадзіны ночы 25-гадовы мінчук прыехаў на вуліцу Прытыцкага ў Мінску для ўдзелу ў масавых беспарадках. Малады чалавек знаходзіўся за рулём свайго BMW, з якога папярэдне зняў рэгістрацыйныя знакі. Ігнаруючы патрабаванні міліцыі, кіроўца адмовіўся адчыніць дзверы і застаўся сядзець у машыне. Пасля крануўся з месца і збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Наезд быў здзейснены на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні і якія прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку».
- Катэгорыя: Вясна
Кастрычніцкі суд Магілёва 14 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволеных берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Суддзя Вольга Краўчанка прызнала іх вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Пятрухін таксама прызнаны вінаватым у абразе суддзі Брэсцкага абласнога суду Андрэя Лешчанкі (артыкул 391 КК). Абодва блогеры пакараныя трыма гадамі зняволеньня ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, Пятрухін і Кабанаў мусяць выплаціць па 750 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды супрацоўніку магілёўскага АМАП Віталю Аўтушэнку, якога, паводле прысуду, зняважыла публікацыя блогераў у сацыяльных сетках. Як піша "Радыё Свабода", паводле прадстаўніцы дзяржаўнага абвінавачвання Тацяны Амосавай, Пятрухін і Кабанаў у змове з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам ажыццяўлялі «ўзгодненую і мэтанакіраваную дзейнасць у стварэнні напярэдадні выбараў 2020 году грамадска-палітычнай напружанасці», рэалізоўвалі планы арганізацыі пратэставага руху пад выглядам пікетаў, збірання подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
За два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў настаўніцу пакаралі двумя з паловай гадамі хатняй хіміі
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовай настаўніцы Алены Пуцыковіч.
- Катэгорыя: Вясна
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай у абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай, якая знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках". 6 красавіка 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме праваабаронцы Эніры Браніцкай у Мінску ў рамках расследавання крымінальнай справы аб"масавых беспарадках". На наступны дзень праваабаронцу выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У цяперашні час Эніра Браніцкая знаходзіцца ў статусе сведкі і пад падпіскай аб невыдаванні.
- Катэгорыя: Вясна
13 красавіка суд Мінскага раёна пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Віктара Лосіка. Яго абвінавацілі паводле арт. 339, 341 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Новікава. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Касінская. Пацярпелыя — старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ў Хацежына Радзько і яе намесніца Красоўская. Абедзве заявілі пазоў на выплату маральнай шкоды: па тры тысячы рублёў кожнай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 13 красавіка працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі, якіх абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў, і ч.3 арт. 293 КК – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 11 красавіка: затрыманні, міліцэйскія агляды кватэраў актывістаў, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 13 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольга Залатар утрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1 ужо амаль месяц. Яе абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК). Мінская міліцыя паведаміла, што Вольгу затрымалі за «актыўную пратэстную дзейнасць», а таксама тое, што яна нібыта з'яўлялася адміністратаркай дваравога тэлеграм-чата ў Ждановічах. 10 сакавіка, калі Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць блогера Антона Матолькі, у ведамстве таксама заявілі, што адміністратары дваравых тэлеграм-чатаў будуць несці адказнасць менавіта па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. Верагодна, такая практыка пачалася менавіта з Вольгі Залатар. Сама жанчына сваёй віны не прызнае і адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам, хоць супрацоўнікі ГУБАЗіКа спрабавалі прымусіць яе гэта зрабіць збіццём і фізічнай сілай. Пры гэтым, Вольга трымаецца бадзёра, каментуе свой пераслед радкамі песні гурта “Красная зелень”, не хоча, каб яе гісторыя стала “страшылкай” для беларусаў і ў лістах распавядае пра свой быт у камеры з цяжарнай дзяўчынай і палітзняволенай студэнткай Касяй Будзько. “Вясна” публікуе вытрымкі з розных лістоў Вольгі Залатар, якія яна дасылае сваім блізкім і знаёмым. Вольга ў лістах падцверджае, што яе абвінавачваюць па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, які прадугледжвае пакаранне да сямі год пазбаўлення волі. Сама Вольга каментуе гэта радкамі з песні «Краснай зелені»: