- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 22 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна вынеслі прысуд 48-гадоваму Дзмітрыю Пашкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама — да прымусовага лячэння: Пашкевіч мае псіхалагічныя асаблівасці. Справу разгледзела суддзя Марына Запаснік.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо восьмы месяц знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. У 20-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" распытваем у Таццяны, як жа там Марфа? У выпуску пачуем: “Пазітыўны, прынцыповы чалавечак, я не ведаю, чым яе можна прабіць, — сказала Таццяна Гацура-Яворская пра Марфу, — Мне б вельмі хацелася пазнаёміцца з ёй на волі: не ў статусе палітвязня, а ў статусе свабоднага чалавека”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бярозаўскага раёна 21 красавіка павінен быў пачацца разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 21-гадовага Уладзіслава Цімошыка.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана. Яго абвінавачваюць па частцы 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 20 красавіка адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400). Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Віну Осіпаў прызнаў толькі па ч. 1 арт. 400 КК (загадзя ілжывым даносе), па другіх артыкулах — цалкам не прызнаў. На судзе ён казаў, што ў яго не было намера на забойства, ён тады спалохаўся, убачыўшы як сілавікі разбіваюць машыны і вытасківаюць адтуль кіроўцаў, таму ён і з'ехаў, выпадкова зачапіўшы вайскоўцаў. Па словах хлопца, пакуль ён ехаў, сілавікі разбілі яму задняе правае шкло, супрацоўнік злева накіроўваў зброю ў бок яго аўтамабіля, тады ён прыгнуўся і ўжо не кантраляваў дарожную сітуацыю, але чуў, як па машыне з усіх бакоў б'юць дубінкамі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана. Яго абвінавачваюць па частцы 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 21 красавіка: затрыманні за бел-чырвона белую сімволіку, вобшукі, папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У 2020 годзе Amnesty International зафіксавала правядзенне 483 пакаранняў смерцю ў 18 краінах, што на 26% менш, чым у 2019 годзе, калі было зафіксавана 657 пакаранняў смерцю. Гэта найменшая колькасць пакаранняў смерцю, якое Amnesty International фіксавала за апошнія дзесяць гадоў, гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе "Смяротныя прысуды і пакарання 2020".