Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска 15 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  адабраў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет.

Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска 15 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які адабраў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет.

Праваабаронца Алесь Дзергачоў На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, 15 красавіка ў чарговы раз выклікаюць у якасці сведкі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна” са Смаргоні Алеся Дзергачова.

У адкрытым лісце Сусветная кінасупольнасць выказвае занепакоенасць арыштам Гацуры-Яворскай і іншых беларускіх праваабаронцаў.

Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак. У судзе  Маскоўскага раёна Мінска 14 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Падча судовага працэсу. Фота Рамана Юргеля 14 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся чарговы судовы працэс за абразу супрацоўніка міліцыі. На лаве падсудных на гэты раз 32-гадовая гарадзенка Настасся Каламейчанка, піша "Гарадзенская Вясна". Маці двух малых дзяцей, замужнюю Каламейчанку судзяць па 369 артыкуле Крымінальнага кодэксу. Нібыта яна абразіла небезвядомую гарадзенскую амапаўку, прапаршчыка Дар'ю Бандарчук. Напомнім, што Бандарчук ужо праходзіла пацярпелай па крымінальнай справе Марыны Палікарпавай.

Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак. У судзе  Маскоўскага раёна Мінска 14 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Арыштант у Лідскім ЦІП. Малюнак Яўгена Лукашэвіча Мастак Яўген Лукашэвіч быў арыштаваны 26 сакавіка на 15 сутак за вывешаны бела-чырвона-белы сцяг на фасадзе свайго дома. Гэтым дзеяннем, па меркаванні суддзі Лідскага раёна, мужчына правёў пікетаванне без дазволу, чым парушыў парадак правядзення мерапрыемства, устаноўлены законам “Аб масавых мерапрымствах”. Знаходзячыся за кратамі Яўген Лукашэвіч рабіў замалёўкі, пакуль 1 красавіка ў “палітычных” не забралі амаль усе рэчы. Мастак распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Лідскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Суд Маскоўскага раёна Брэста з 23 сакавіка разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабуюць ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі. Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». "Пінскую справу" разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган. 14 красавіка пракуроры Дайнэка і Ляшок запрасілі ў суда пакаранне для абвінавачаных: ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі. Усе, акрамя палітзняволеных Данііла Богната, Ігара Салаўяў, Станіслава Міхайлава прызналі віну часткова. Данііл, Ігар, Станіслава віну не прызналі цалкам. Некаторыя тлумачылі, што не збіраліся наносіць траўмы супрацоўнікам міліцыі, а Білі толькі па шчытах, іншыя не згаджаліся з колькасцю нанесеных удараў. Таксама яны не прызнаюць папярэдні намер і змову.

7 красавіка 2021 года мяне выклікалі на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай супраць сяброў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна”, БАЖу, БХК і незалежнага прафсаюзу РЭП. Справа была распачатая па сумна вядомым “народным” 342-м артыкуле, які гучыць так: “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.