Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся Клаус Міндруп (Бундэстаг, Германія), Карэн Мельхіёр (Еўрапейскі парламент, Данія), лорд Грыфітс з Берры Порта (Палата лордаў, Вялікабрытанія), Нік Сміт (Палата абшчын, Вялікабрытанія), Кэтрын Уэст (Палата абшчын, Лейбарысцкая партыя, Вялікабрытанія), Дэйрдрэ Клуні (Еўрапейскі парламент, Ірландыя), Роберт Бедрань (Еўрапейскі парламент, Польшча), Крысцін Джардзін (Палата абшчын, Вялікабрытанія) і Ёхан Вадэфул (Бундэстаг, Германія). Яны сталі “хроснымі” Віктара Сядова, Яўгена Курганава, Мікіты Залатарова, Дзяніса Жука, Марка Антонава, Льва Цяліпкі, Анджэя Пачобута, Андрэя Аляксандрава і Ігара Салаўя.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 23 красавіка. Як і раней, грамадзянаў затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, на дваравых маршах, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У Мінску і рэгіёнах 26 красавіка праходзяць суды па адміністрацыйных справах над актывістамі, якія былі затрыманыя ў пятніцу і выходныя дні.

Сёння, 26 красавіка, праваабаронцы “Вясны” правялі прэс-канферэнцыю, прысвечаную дваццаціпяцігоддзю арганізацыі, пад час якой падсумавалі вынікі сваёй дзейнасці і далі ацэнку стану з правамі чалавека за апошні час. Таксама быў прэзентаваны новы аналітычны даклад  “Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2020-2021 гг.”, падрыхтаваны юрыстамі і аналітыкамі арганізацыі. Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода.

У судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска прайшоў крымінальны працэс у дачыненні да чатырох чалавек: 31-гадовага Арцёма Нікіціна, яго 23-гадовага брата Данііла Нікіціна, 21-гадовага Іллі Амельчэня і 26-гадовага Аляксандра Шаўчэнкі. Усе абвінавачваліся ў пашкоджанні трох "Табакерак" у Мінску (частка 2 артыкула 339 КК РБ — злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб). А Арцёма Нікіцін таксама абвінавацілі і ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК РБ) — прапаршчыка міліцыі Пракаповіча (ён прызнаны пацярпелым па справе). Усе чацвёра знаходзіліся пад вартай і ў залу суда дастаўляліся пад канвоем і ў кайданках.

У судзе Бабруйска. Фота "Вячэрні Бабруйск" У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 22 красавіка павінна было працягнуцца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. Абвінавачанымі па справе праходзіць чатыры жыхара горада: Аляксандр НазаровічАляксандр Мар'ясаўАляксандр ГаўрылаўВіталь Васілевіч.

Сяргей Лаўкайціс. Скрыншот з відэа МУС. Суд горада Жодзіна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Лаўкайціса. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Суд Маскоўскага раёна Мінска. У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Ірыну Паляніну выводзяць з залі суда Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 жанчыну асудзілі да абмежавання волі, тэрмінам на два гады, з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі", паводле арт. 295 — на паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі. 

Юлія Якубовіч на судзе. Фота: spring96.org Суд Цэнтральнага раёна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч. Яе абвінавацілі ў блакаванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску 20 снежня і 3 студзеня, за тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны пастаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі. "Мінсктранс" шкоды не налічыў. Пасля затрымання ў канцы студзеня Юлію дапытвалі на працягу некалькіх дзён, падчас следчых дзеянняў 2 лютага дзяўчына страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання — яе шпіталізавалі і змясцілі пад кропельніцу. Потым маладую маці пасадзілі на два месяцы пад хатні арышт. На судзе Юлія Якубовіч сваю віну не прызнала. Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала яе 2 гадамі "хатняй хіміі" — менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Цімафей Нічыпарук. Меру стрымання Юліі змянілі з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.