14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які рабіў маніторынг судовага працэсу. На наступны дзень стала вядома, што праваабаронцу арыштавалі на 15 сутак арышту паводле артыкула 25.1 КаАП — непавага да суду. У знак пратэсту на незаконнае затрыманне і несправядлівы арышт Аляксандр абвясціў галадоўку. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандар, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным правам.

Аляксандр Вайцешык. Фота: spring96.org
Аляксандр Вайцешык пачдас валанцёрства каля СІЗА-6 у Баранавічах. Фота: spring96.org

Але суддзя Мікалай Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі мабільнік, а самога затрымалі.

15 красавіка стала вядома, што Аляксандра Вайцешыка асудзілі на 15 сутак арышту. 

Дапоўнена. Праваабаронцу асудзілі паводле артыкула 25.1 КаАП (непавага да суду) — непадпарадкаванне распараджэнню старшыні, парушэнне парадку ў час судовага паседжання, а роўна здзяйсненне іншых дзеянняў, якія сведчаць пра відавочнае грэбаванне да суду. У знак пратэсту на незаконнае затрыманне і несправядлівы арышт Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку. 

Падтрымайце нашага калегу тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі салідарнасці:

Вайцешыку Аляксандру Іванавічу

Адрас: ІЧУ г. Баранавічы, вул. 50 лет ВЛКСМ, 1, 225320

Крыніца: Праавабаронцу «Вясны» Вайцешыка арыштавалі на 15 сутак. Ён абвясціў галадоўку Дапоўнена