Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ўжо восьмы месяц знаходзіцца ў СІЗА-1. Звестак пра яе мала – з-за інфармацыйнай блакады. Але праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры! Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. У 20-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" распытваем у Таццяны, як жа там Марфа? У выпуску пачуем: “Пазітыўны, прынцыповы чалавечак, я не ведаю, чым яе можна прабіць, — сказала Таццяна Гацура-Яворская пра Марфу, — Мне б вельмі хацелася пазнаёміцца з ёй на волі: не ў статусе палітвязня, а ў статусе свабоднага чалавека”.
- як Марфа жартуе
- як бавіць час
- з-за каго Марфа не магла сядзець на ложку
- пра што распытвала
- якія цяжкасці зносіць
- якія лісты ёй пісалі з-за мяжы
- “Ці не дарэмна я тут сяжу?”
Слухайце выпуск падкаста таксама на SoundСloud.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Падрабязней пра дзейнасць Марфы Рабковай можна пачуць у 16-м выпуску падкаста:
Голас Марфы. Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай