Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка. 27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і планах па «захопе будынкаў».

Палітзняволены Аляксандр Арановіч. Фота: spring96.org У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 красавіка агучылі прысуд па крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча.

Затрыманне ў Жодзіна. Фота з тэлеграм-канала МУС Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах і нават у прыватнай лазні, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка. 27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і планах па «захопе будынкаў».

пад'езд аднаго з дамоў у Новай Баравой 21-23 красавіка ў "пратэстным" пасёлку Новая Баравая прайшлі затрыманні жыхароў у іх уласных кватэрах. Блогеру Антону Матольку чытачы даслалі відэа, на якім невядомыя з сякерай, кувалдай і бензарэзам ходзяць па пад'ездах дамоў. Затрымання праходзілі ўвечары каля 20:00-22:00. У дамах праходзілі ператрусы/агляды, а на жыхароў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве або пікетаванні. На судзе нашым валанцёрам і валанцёркам стала вядомая прычына «хапуна» – сардэчкі на вокнах. Менавіта такая фармуліроўка гучала нават і ў пастановах на агляды.

Аляксандр Вайцешык падчас валанцёрства каля СІЗА-6 у Баранавічах. Фота: spring96.org 14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які ажыццяўляў маніторынг судовага працэсу. На наступны дзень стала вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак па артыкуле 25.1 КаАП — непавага да суду. У знак пратэсту на незаконнае затрыманне і несправядлівы арышт Аляксандр абвясціў галадоўку. 22 красавіка абласны суд задаволіў скаргу праваабаронцы і выпусціў яго на волю.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах,  адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Судовае паседжанне. Фота: "Наш край" У судзе Баранавіцкага раёна вынеслі прысуд 29-гадоваму Сяргею Богдану, 33-гадоваму Уладзіміру Ланкевічу, 31-гадоваму Віктару Іванцову. Першых двух прызналі вінаватымі паводле паводле ч.1 арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віктара Іванцова прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 309, і прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У Мінскім гарадскім судзе 27 красавіка мусілі вынесці прысуд па крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400). Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Віну Осіпаў прызнаў толькі па ч. 1 арт. 400 КК (загадзя ілжывым даносе), па другіх артыкулах — не прызнаў. На судзе ён казаў, што ў яго не было намера на забойства, ён тады спалохаўся, убачыўшы як сілавікі разбіваюць машыны і вытасківаюць адтуль кіроўцаў, таму ён і з'ехаў, выпадкова зачапіўшы вайскоўцаў. Па словах хлопца, пакуль ён ехаў, сілавікі разбілі яму задняе правае шкло, супрацоўнік злева накіроўваў зброю ў бок яго аўтамабіля, тады ён прыгнуўся і ўжо не кантраляваў дарожную сітуацыю, але чуў, як па машыне з усіх бакоў б'юць дубінкамі. Пракурор Антон Цюменцаў 20 красавіка прасіў пакараць Ціхана 12 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, бо на яго думку, віна па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса даказаная. Але судовая калегія пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Цыкалы, калі выйшла з дарадчага пакоя, вынесла пастанову аб аднаўленні судовага следства з дадатковым допытам пацярпелых. Суд па справе Ціхана Осіпава працягваецца. Нагадаем, згодна з версіяй абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня «паддаўшыся на заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, каля гадзіны ночы 25-гадовы мінчук прыехаў на вуліцу Прытыцкага ў Мінску для ўдзелу ў масавых беспарадках. Малады чалавек знаходзіўся за рулём свайго BMW, з якога папярэдне зняў рэгістрацыйныя знакі. Ігнаруючы патрабаванні міліцыі, кіроўца адмовіўся адчыніць дзверы і застаўся сядзець у машыне. Пасля крануўся з месца і збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Наезд быў здзейснены на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні і якія прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку». 

Затрыманне ў Мінску. Скрыншот з відэа Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Сёння - ў гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС - улады забаранілі праводзіць традыцыйнае шэсце і мітынг. Каля 16.30 у цэнтр Мінска пачалі сцягваць спецтэхніку - вадамёты, аўтазакі, аўтобусы з сілавікамі.