- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 28 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Сёння - ў гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС - улады забаранілі праводзіць традыцыйнае шэсце і мітынг. Каля 16.30 у цэнтр Мінска пачалі сцягваць спецтэхніку - вадамёты, аўтазакі, аўтобусы з сілавікамі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёну Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах 18-гадовага Мацвея Будніцкага, распачатую ў межах артыкула 342 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Чаму праваабарончы цэтр "Вясна" важны і што б было, калі б яго не існавала? Як "Вясна" выглядае на міжнародным узроўні? Чым "Вясна" дапамагае міжнароднай праваабарончай супольнасці? Пра гэта сёння раскажуць праваабаронцы з Вялікабрытаніі, Швецыі, Польшчы, Расіі і Францыі. Айша Юнг адзначае, што за апошнія 15 гадоў яе працы па Беларусі, яна ніколі не бачыла такой колькасці палітычных зняволеных:
- Катэгорыя: Вясна
Сто дзён таму, раніцай 18 студзеня, па дарозе на офіс быў затрыманы старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны» Леанід Судаленка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Пухавічскага раёна на працягу некалькіх дзён красавіка праходзіла судовае пасяджэне па справе Сяргея Розума, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса – “наўмысныя пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі, калі гэтыя дзеянні маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы”. Сёння быў агучаны прысуд - 2 гады пазбаўлення волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" распавядае пра гэты судовы працэс.
- Катэгорыя: Вясна
Прэмія “Homo Homini” за 2020 год будзе ўручаная беларускім праваабаронцам, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні і прызнаныя палітвязнямі – Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 27 красавіка па адміністрацыйных справах судзілі затрыманых напярэдадні - увечары гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у цэнтр горада былі сцягнутыя сілавікі і спецтранспарт. Міліцыянты выбарачна спынялі мінакоў, правяралі іх пашпартныя дадзеныя і змесціва заплечнікаў ды сумак. Па горадзе адбываліся кропкавыя затрыманні.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд справы Руслана Акосткі ў апеляцыйнай інстанцыі суда адбыўся 26 красавіка. Абвінавачаны і абаронца ў зале суда не прысутнічалі.