Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 22 красавіка: па-ранейшаму, затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, адбываюцца вобшукі і допыты, выносяцца папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
Стала вядомае імя чацвёртай арыштаванай па справе «замаху на Лукашэнку», піша "Наша Ніва".
21 красавіка КДБ заявіла, што па справе «замаху на Лукашэнку і дзяржперавароту» затрыманыя чатыры чалавекі. Раней вядома было толькі пра трох — Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва. Імя чацвёртага фігуранта КДБ не назвала.
«Наша Ніва» дазналася, што гаворка, хутчэй за ўсё, вядзецца пра 43-гадовую Вольгу Галубовіч. Раней яна займалася справамі мінскага офіса Юрася Зянковіча, які дапамагаў людзям з міграцыяй у ЗША.
Гародня
Сёння раніцай у Горадні затрымалі фатографа Валера Юдзіна.
«Хацелі, каб ён ехаў сваім аўтамабілем. Мяркую, усё праз БЧБ-сцяжок, які ў ёй знаходзіцца», — кажа жонка Юдзіна, журналістка Аксана Сівадзедава.
Валер Юдзін да нядаўніх часоў працаваў фатографам у часопісе «Твой горад Гродна», выданне якога цяпер прыпынілася, паведамляе тг-канал “Белсат”.
Бабруйск
У Бабруйску сёння ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да 46-гадовага жыхара горада. Яго затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Як паведаміла прэс-служба Магілёўскага упраўлення ўнутраных спраў, затрыманы абвінавачваецца ў абразе супрацоўніка міліцыі.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
Крыніца: Новыя крыміналкі і затрыманні: хроніка палітычнага пераследу 22 красавіка Дапоўнена