У кабінеце суддзі. Ілюстрацыйнае фота У Мінску 27 красавіка па адміністрацыйных справах судзілі затрыманых напярэдадні - увечары гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у цэнтр горада былі сцягнутыя сілавікі і спецтранспарт. Міліцыянты выбарачна спынялі мінакоў, правяралі іх пашпартныя дадзеныя і змесціва заплечнікаў ды сумак. Па горадзе адбываліся кропкавыя затрыманні. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці ў табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Не менш за 10 чалавек суды адправілі "на суткі"