У судзе Маскоўскага раёна Мінска 4 траўня асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" тэхніка Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Андрэя Цемяноўскага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу ў телеграм-канале "Карнікі Беларусі" камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы. Пацярпелы Балаба ацаніў маральную шкоду ў 1 000 рублёў. Таксама суд вынес прыватнае вызначэнне кіраўніцтву Інстытуту, дзе працуе абвінавачаны, у якім, па меркаванні суда, "недастатковая прафілактычная і тлумачальная праца ў калектыве аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў". Справу разглядаў суддзя Сяргей Кацар, дзяржаўвінавачванне падтрымліваў пракурор Яўген Сілякоў.  Андрэя Цемяноўскага прызналі вінаватым у тым, што ён 11 і 12 кастрычніка 2020 года ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" пакідаў каментары абразлівага зместу ў адрас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы. Сам каментар у судзе агучаны не быў.

Чацвёртага траўня ў Менскім абласным судзе запрасілі тэрміны для фігурантаў справы па телеграм-канале «Армія з народам». На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама. Старшыня па справе — суддзя Сяргей Епіхаў, вядомы па працэсе аб забойстве настаўніка ў Стоўбцах, працэсу аб забойстве старых у Слуцкім раёне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць дома і на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

3 і 4 красавіка адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў выходныя і раней, за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне адзення па бела-чырвона-белай схеме на балконе ды па іншых падставах.  ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

У Чавускім раённым судзе 3 мая аднавіліся слуханні па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава. У 2020 годзе ён каардынаваў працу рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка, з 11 чэрвеня знаходзіцца пад вартай, піша TUT.BY. Дудараў сваю віну не прызнае. Крымінальную справу супраць яго разглядае старшыня суда Чавускага раёна Алена Каралько. Дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляе пракурор пракуратуры Чавускага раёна Сяргей Снытчанка. Дударава абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч.4 арт. 209 КК). Паводле матэрыялаў справы, былы чыноўнік незаконна пераабсталяваў у жылое памяшканне частку тэхнічнага паверха ў шматпавярховым доме па вуліцы Лепяшынскага ў Магілёве, дзе пражывае з сям'ёй. Кошт пераабсталяванага памяшкання, якое стала часткай двухузроўневай кватэры, ацэньваецца ў 41 381 рублёў. Таксама Уладзімір Дудараў, будучы старшынёй ПЖСК з 2006 па 2009 год, ад імя членаў жыллёвага кааператыва і без іх ведама ініцыяваў унясенне змяненняў у праектную дакументацыю па павелічэнні вышыні столяў на тэхнічным паверсе з 1, 9 да 2, 5 м. У выніку выдаткі на будаўніцтва жылога дома павялічыліся на 2288 рублёў у цэнах пасля дэнамінацыі, іх нібыта кампенсавалі забудоўшчыкі за кошт атрыманых ільготных крэдытаў. Акрамя таго, Дудараву інкрымінуюць несанкцыянаванае падключэнне да крыніц газу, цепла — і электраэнергіі — рэсурсы ён нібыта выкарыстаў для асвятлення і ацяплення тэхнічнага паверха, які стаў часткай кватэры.

Таццяна Туравец. Фота: "Віцебская Вясна". 3 траўня суд Віцебскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org На сёння, 4 траўня, прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.

Енс Модвіг Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) перадасць сабраныя сведчанні для далейшага расследавання пад эгідай ААН, паведаміў кіраўнік платформы Енс Модвіг. Пра гэта пішуць naviny.by.

Пудзілы з Берасця. Скрыншот з відэа. У судзе Ленінскага раёна Берасця 3 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Трэцяга траўня ў судзе Маладзечанскага раёна вынеслі прысуды 38-гадоваму Сяргею Шабуні і 37-гадоваму Паўлу Федукевічу. Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкуламі арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэксу і асудзілі кожнага да аднаго года і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.