Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальная справа па абвінавачанні:

Суддзя Семянчук. Малюнак: "Вясна/Брэст" У судзе Ленінскага раёна Берасця 4 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб) і падпале аўтапакрышак.

Валанцёры штабу Віктара Бабарыкі ў судзе Маскоўскага раёну: Дзмітрый Канапелька, Ігар Ярмолаў, Уладзіслаў Карэцкі, Мікалай Сасеў. Фота Белсат У судзе Маскоўскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Віктара Бабарыка, палітвязняў Дзмітрыя Канапелькі, Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева і Уладзіслава Карэцкага.

Андрэй Палуда. Фота: humanrightshouse.org 4 траўня каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, арганізаванай Партугаліяй як краінай, якая старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза.

У судзе Першамайскага раёна Мінска чацвёртага траўня разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Яўгена Рапіна, які абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Зубко. Да суда абвінавачаны Рапін знаходзіўся пад асабістым паручыцельствам, на пасяджэнне з'явіўся па позве. Паводле абвінавачвання, падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту 4 кастрычніка па маршруце Няміга, вул. Кальварыйская, праспекты Пераможцаў, Жукава, Дзяржынскага, Пушкінска, Машэрава Яўген Рапін у стане алкагольнага ап'янення для выказвання сваіх палітычных поглядаў далучыўся да групы грамадзян, публічна выкрыкваў лозунгі, ажыццяўляў гучныя воплескі рукамі, неаднаразова адмовіўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў аховы правапарадку, наўмысна перашкаджаў руху транспарту. Таксама па адрасе 1-ы завулак Акрэсціна ён нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання.

Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных  – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.  Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка. 4 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну вынесеныя прысуды па крымінальнай справе ў дачыненні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і планах па «захопе будынкаў».

Вадзім Гурман, фота rh.by Сваякам палітвязня Вадзіма Гурмана не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне. У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС сказалі, што не валодаюць такой інфармацыяй.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org На сёння, 4 траўня, была прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.