Суд Фрунзенскага раёну Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Аляксандра Раентава. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363.

Праваабаронцам «Вясны» вядома як мінімум 210 асуджаных у красавіку па адміністрацыйных справах, звязаных з акцыямі пратэсту, па ўсёй Беларусі. З іх 68 чалавек аштрафаваныя агулам на 111 215 рублёў (3710 базавых велічыняў). Беларускія суды арыштавалі 131 чалавека тэрмінам ад 5 да 30 сутак. Агулам за адзін месяц суддзі арыштавалі па «палітычных адміністрацыйках» на 2059 сутак, што атрымліваецца больш за 5 гадоў. Справы яшчэ мінімум 20 чалавек адправілі на дапрацоўку або спынілі праз даўнасць правапарушэння. "Вясна назірае" склала спіс дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі ў красавіку, а валанцёры и валанцёркі "Вясны" падрыхтавалі інфаграфіку па адміністрацыйных судах за красавік.

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Суд Аршанскага раёна і г. Оршы 26 красавіка асудзіў на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу жыхарку горада Лідзію Папову за паклёп (арт. 188 КК) на адрас старшыні выбарчай камісіі Таццяны Аланцьевай. 

Трэцяга траўня суд Першамайскага раёну Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі": менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор. Пазоў на карысць "Мінсктранса" (каля 18 тысяч рублёў) вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.   Мацвей — студэнт трэцяга курса Мінскага коледжу прадпрымальніцтва, працуе экспедытарам. Падчас папярэдняга следства не знаходзіўся пад вартай.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, безпадстаўна затрымліваюць, адбываюцца вобшукі і допыты. Журналістаў выклікаюць на допыт у Следчы камітэт. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, трэццяга траўня ў чарговы раз выклікалі старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Журналіст Дзяніс Івашын. Фота spring96.org Незалежны журналіст Дзяніс Івашын, які супрацоўнічае з "Новым Часам", знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гродна з 12 сакавіка 2021 года. Яго схапілі каля дому,  калі ён ішоў у аптэку за лекамі. Што адбываецца з палітвязнем зараз, распавёў карэспандэнт «Радыё Рацыя» Сяргей Апановіч.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны крымінальны пераслед

Цырымонія ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ Цырымонія ўручэння Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэміі АБСЭ «Абаронца дэмакратыі» прайшла ў Мінску 28 красавіка.

На задняй лаўцы - Ілля Амяльчэня. Спераду - Арцём і Данііл Нікіціны. Фота spring96.org 5 сакавіка Іван Наскевіч, які ўзначальваў на той момант Следчы камітэт, паведаміў, што ў Беларусі з моманту постэлектаральных падзей 2020 года ўзбуджана 2407 крымінальных спраў экстрэмісцкай скіраванасці. У гэту колькасць уключаны ўсе “палітычныя” справы — ад надпісаў на будынках да ўжывання гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў.