Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.org Разгляд справы Руслана Акосткі ў апеляцыйнай інстанцыі суда адбыўся 26 красавіка. Абвінавачаны і абаронца ў зале суда не прысутнічалі.

У апеляцыйным вызначэнні прысуд суда Салігорскага раёна ў дачыненні да палітвязня Руслана Акосткі пакінуты без зменаў, апеляцыйная жалоба абвінавачанага і яго абаронцы пакінутая без задавальнення, паведамляе Лідэр-Прэс.

Яго вінавацілі у супраціве супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА.

4 лютага суддзя Алеся Серадзенка агучыла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя пацярпеламу А. Царыковічу ў памеры 2 000 рублёў.

Таксама судом было вынесена прыватнае вызначэнне ў адрас Салігорскага РАСК, у якім суд просіць прыняць меры да супрацоўнікаў РАСК за парушэнне ў крымінальна-працэсуальным законе.

Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў.

Крыніца: Салігорскаму палітвязню Руслану Акостку прысуд пакінуты без зменаў