Ілюстрацыйнае фота У судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесеныя прысуды Паўлу Аўчараву і Эмілю Гусэйнаву. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 293, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 363 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.

Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 жанчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паводле арт. 295 — на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі. Таксама суд абавязаў Ірыну Паляніну кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу —дзве тысячы рублёў, дзяржпошліну і працэсуальныя выдаткі.

Суд Маскоўскага раёна Берасця 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Уладзіміра Шурубейкі, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Павел Севярынец. Фота:bchd.info Палітвязня Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Малаткі і паветраныя шарыкі, якія не былі далучаныя да матэрыялаў справы. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі – Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі. Усіх іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК).

У  судзе Маскоўскага раёна Берасця 19 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Шурубейкі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Баранавіцкага раёна 27 красавіка вынеслі прысуд Сяргею Богдану, Уладзіміру Ланкевічу і Віктару Іванцову. Першых двух прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віктара Іванцова прызналі вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 309, і прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская. Дзяржабвінавачанне падтрымаў намеснік Брэсцкага транспартнага пракурора старшы саветнік юстыцыі Ігар Палыко.

Сёння, 19 траўня, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 25-гадоваму Ціхану Осіпаву за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. Ціхана абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362. Ён  прызнаў віну толькі па арт. 400 Крымінальнага кодэкса, па іншых артыкулах — не прызнаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Арлова асудзіла Осіпава да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў два разы запрашваў для яго 12 гадоў калоніі. Нагадаем, згодна з версіяй абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня «паддаўшыся на заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, каля гадзіны ночы 25-гадовы мінчук прыехаў на вуліцу Прытыцкага ў Мінску для ўдзелу ў масавых беспарадках. Малады чалавек знаходзіўся за рулём свайго BMW, з якога папярэдне зняў рэгістрацыйныя знакі. Ігнаруючы патрабаванні міліцыі, кіроўца адмовіўся адчыніць дзверы і застаўся сядзець у машыне. Пасля крануўся з месца і збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Наезд быў здзейснены на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні і якія прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку». 

27-гадовы Андрэй Пархоменка цяпер адпачывае пасля 15-сутачнага арышту. Падчас адбыцця пакарання ён захварэў на COVID-19, таму цяпер аднаўляе здароўе і сілы. Гаворка ідзе пра таго самага хлопца, якога затрымалі 26 красавіка за БЧБ-скрыню ад тэлевізара LG на балконе першага певерху. Супраць яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Адразу яго справу адправілі на «дапрацоўку», але ў хуткім часе яго ўсё ж такі асудзілі на 15 сутак. Арышт Пархоменка адбываў у ІЧУ на Акрэсціна і ў Жодзіне. «Вясна назірае» паразмаўляла з Андрэем пра холад у жодзінскіх камерах, цікавых суседзяў і таемны агляд кватэры міліцыянтамі. Ілюстрацыйнае фота

Палітзняволенага 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, асуджанага 5 сакавіка Мінгарсудом за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4. Апеляцыйную скаргу на прысуд Троцкага будуць разглядаць толькі 15 чэрвеня ў Вярхоўным судзе. Вядома, што палітвязня перыядычна змяшчаюць у карцар і блакуюць перапіску з роднымі. Пра гэта "Вясне" паведамілі сваякі палітвязня. Аляксандр Троцкі. Фота прадастаўлена