- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зміцера Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч.1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча – яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Таму невядома, што канкрэтна ставілася ў віну палітвязням, ці прызналі яны віну, якія давалі паказанні падчас суда і якое пакаранне для іх прасіў пракурор. Вядома толькі, што Павел Севярынец цалкам адмовіўся даваць паказанні падчас суда – пра гэта распавяла ягоная жонка Вольга. Ва ўсіх адвакатаў палітвязняў узялі падпіскі аб неразгалошванні: яны не маюць магчымасць распавесці пра сутнасць абвінавачвання і пазіцыі сваіх падабаронных. Праваабаронцам вядома, што іх абвінавачваюць па некалькіх частках "пратэснага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Абставіны справы ў такой сітуацыі можна будзе даведацца толькі ад саміх палітвязняў, напрыклад, праз лісты.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 25 траўня ў Мінску 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 КК), скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з 16-павярховага будынка. Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмертны пост "ВКонтакте", у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: "Віна таму, стаў следчы камітэт". Вядома, што Дзмітрый быў сіратой, жыў у інтэрнаце. Менавіта супрацоўнікі гэтага інтэрната паказалі на хлопца, як на ўдзельніка акцый пратэста, пасля чаго ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 293 КК. Вядома, што днём 25 траўня ён быў на допыце па гэтай справе. У сваім допісе "ВКонтакте" хлопец адзначыў: "Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не вырашыўся на такі жудасны ўчынак як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе".
- Катэгорыя: Вясна
Шакуючы крок беларускіх уладаў, якія прымусова пасадзілі ў нядзелю на сваёй тэрыторыі рэйс авіякампаніі Ryanair дзеля затрымання актывіста Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны Сафіі Сапегі - гэта не толькі абуральнае парушэнне міжнароднага права, але і жорсткая дэманстрацыя таго, наколькі далёка рэжым гатовы зайсці для падаўлення іншадумства. Пра гэта гаворыцца ў заяве Human Rights Watch, апублікаванай на сайце арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 траўня асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" ўраджэнца Драгічына Аляксандра Кумірава за абразу прастаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызналі вінаватым у абразе ў каментары ў "Аднакласніках" драгічынскага міліцыянта Юрыя Чарнышкова. Таксама суд абавязаў Кумірава кампенсаваць міліцыянту 1000 рублёў маральнай шкоды, піша брэсцкая "Вясна". Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымлівала пракурорка Бял.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Віцебскага раёну 26 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.
- Катэгорыя: Вясна
Сумна, калі чалавек памірае на свабодзе, і невыносна сумна, калі гэта адбываецца ў зьняволеньні, калі чалавек там застаецца сам на сам, і ніхто ні можа ў апошню хвіліну ягонага жыцьця падтрымаць яго і разьвітацца зь ім.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 25 траўня асудзіў 61-гадовага прадпрымальніка-тэлемайстра Пятра Зіневіча да двух гадоў "хіміі" за паклёп да супрацоўніка міліцыі па арт. 188 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну асудзілі за тое, што ён ў жніўня на сваёй старонцы "ВКонтакте" апублікаваў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Таксама з Зіневіча спагналі маральную кампенсацыю пацярпеламу міліцыянту ў памеры 1000 рублёў, піша intex-press.by. Пад варту тэлемайстра ўзялі 8 красавіка, калі ён прыляцеў з Кіева, да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА №6. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра гэтую справу. Паводле версіі следства, 23 жніўня 2020 года ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте апублікаваў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". За гэта на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 188 КК (паклёп).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе горада Жодзіна 26 траўня вынесены прысуд Анастасіі Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт 364 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Заява прэс-сакратара Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега. "Нас, як і многіх іншых, шакаваў незаконны арышт і неправамернае затрыманне беларускага журналіста Рамана Пратасевіча пасля таго, як самалёт кампаніі «Ryanair», на борце якога ён знаходзіўся, быў прымусова перанакіраваны ў сталіцу Беларусі - горад Менск пад відавочна ілжывым падставай і з прамой мэтай захопу спадара Пратасевіча, - паведамляецца на сайце ААН.