- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд разгледзеў 21 траўня апеляцыйныя скаргі асуджаных да пазбаўлення волі жыхароў Жлобіна Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 4,5 гады калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. У сакавіку па гэтай справе на такія ж тэрміны асудзілі першых дзевяць чалавек. Усяго ў калонію па справе "жнівеньскіх беспарадкаў" брэсцкія суды адправілі ўжо 22 чалавекі, суды над астатнімі фігурантамі гэтай справы яшчэ чакаюцца. На лаве падсудных — 13 чалавек, 11 з якіх — палітзняволеныя. З іх двое — непаўналетнія. Таксама ў гэтай партыі судзяць 18-гадовую Віталію Бандарэнку, якую збіраліся судзіць раней, але на суд яна не з’явілася тады, бо з’ехала за мяжу. Калі вярнулася, каб пабачыць свайго каханага перад калоніяй (непаўнагадовага Дзяніса Хазея асудзілі на 3 гады выхавай калоніі, цяпер палітзняволены), яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА №7. Як перадаюць брэсцкія праваабаронцы "Вясны", 21 траўня вынеслі наступныя пакаранні для фігурантаў гэтай справы:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамдзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Да гэтага часу ў розных гарадах следчыя працягваюць допыты сябраў праваабарончага цэнтра “Вясня”, журналістаў, грамадскіх актывістаў і проста грамадзян, якія звярталіся па дапамогу да праваабаронцаў.
- Катэгорыя: Вясна
19 і 20 траўня суд Савецкага раёну працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 10 студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы сталічных вну па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі абласны суд 20 траўня абвясціў прысуд вядомаму актывісту з Баранавічаў, ветэрану-афганцу Уладзіміру Гундару.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 20 траўня асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса 29-гадовую менеджэрку ў сацыяльна-культурнай сферы Мію Міткевіч. Суддзя Алена Шылько абвінаваціла дзяўчыну ў распальванні сацыяльнай варожасці ў дачыненні да міліцыянтаў трыма допісамі "ВКонтакте". Пра допісы дзяўчыны ў сацсетцы міліцыі стала вядома з закрытага тэлеграм-чата, у якім таксама знаходзіўся сілавік. У Міткевіч дзве вышэйшыя адукацыі ў сферы культуры, але ўжо пяць месяцаў яна знаходзіцца за кратамі. Дзяўчына прызнала факт напісання пастоў, але сцвярджае, што не хацела распальваць варожасць да міліцыянтаў, бо нават "не разумее, што ёсць прыкмета сацыяльнай прыналежнасці". Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Аляксандр Рамановіч. "Вясна" назірала за судом і распавядае абставіны гэтай справы. Міткевіч абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Паводле матэрыялаў справы Міткевіч "з мэтай распачынання варожага стаўлення і падрыву даверу да міліцыі на сваёй старонцы ў «ВКонтакте» 26 верасня, 3 і 10 кастрычніка 2020 года размясціла выяўленыя ў непрыстойнай форме паведамленні. У іх яна заклікала да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АУС. Суд прызнаў, што рабіла Міткевіч гэта з матыву "палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй Беларусі і рознымі палітычнымі поглядамі".