- Катэгорыя: Вясна
Дзмітрый Кулакоўскі да прэзідэнцкіх выбараў працаваў у крымінальным вышуку Заводскага РУУС. Пасля разгону мірных дэманстрацый і гвалту з боку сілавікоў вырашыў сысці з органаў, бо не падтрымліваў дзеянні ўлады. Увосень яго затрымалі і абвінавацілі па адміністрацыйнай справе, умовы ў ізалятары былі такімі невыноснымі, што ў знак пратэсту давялося глынаць металічныя прадметы. Затым яго асудзілі па крымінальнай справе за абразу прадстаўніка ўлады. На днях Дзмітрыя затрымалі, ён зноў заяўляе аб бесчалавечным абыходжанні.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня вынес прысуд Андрэю Думанскаму, якога абвінавацілі ў абразе супрацоўніка АМАПу.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня пасля перапынку працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
- Катэгорыя: Вясна
У паняделак - 24 траўня - у судах Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да затрыманых з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якіх затрымлівалі на вуліцы ці забіралі з дома. Судзяць і тэхнічных супрацоўнікаў, якіх затрымалі 21 траўня ў офісе "Белсат".
- Катэгорыя: Вясна
«Вясна» паразмаўляла з Алегам, які на мінулым тыдні выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту з Маладзечанскага ІЧУ: ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ізалятары.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускіх студэнтаў арыштоўваюць па крымінальных абвінавачваннях, пераследуюць за мірную актыўнасць і выключаюць з навучальных устаноў у адплату за ўдзел у пратэстным руху, які працягваецца, супраць шырока аспрэчваемых афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Як гэта адбываецца, Amnesty International распавядае ў брыфінгу, які яна падрыхтавала ў рамках кампаніі #StandWithBelarus. Ён — шосты ў серыі нарысаў, прысвечаных пераследу самых розных грамадскіх груп у Беларусі — дзяцей і падлеткаў, жанчын і прафсаюзных актывістаў, работнікаў культуры і пенсіянераў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Іх судзіць сумнавядомы cуддзя Яўген Брэган. Сярод абвінавачаных — 23-гадовы палітвязень Радзівон Медушэўскі. Колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню: па гэтай справе затрымліваюць і цяпер. Суд ідзе, інфармацыя дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
У Пружанах 53-гадовую Людмілу Кузняцову асудзілі да года пазбаўлення волі за "абразу Лукашэнкі" па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу РБ. Жанчына была арыштаваная ў залі суда, а ў яе дома засталося каля 80 жывёл.
- Катэгорыя: Вясна
23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў затрыманы блогер Раман Пратасевіч. Ён ляцеў рэйсам авіякампаніі Ryanair з Афінаў у Вільню, які здзейсніў незапланаваную пасадку ў Мінску. Першапачаткова паведамлялась, што прычынай пасадкі стала паведамленне аб мініраванні самалёта, але гэта інфармацыя пакуль не пацвердзілася. Тэлеграм-канал "Пул Первого" паведаміў, што па даручэнні Лукашэнкі ў неба быў падняты знішчальнік МіГ-29 «для суправаджэння пасажырскага самалёта».