У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня вынеслі прысуд палітвязняволенаму члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргею Капанцу. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342. Сяргея абвінавацілі ў дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у арганізацыі масавых беспарадкаў шляхам перадачы ў бот тэлеграм-канала, прызнанага на дадзены момант экстрэмісцкім, тэкставай інфармацыі і відэа аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў 9 жніўня, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім і каардынаванні руху людзей ад ГЦ «Спектр» да адміністрацыі Першамайскага раёна пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання 9 жніўня. Таксама Капанца абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 10 і 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна ў Мінску. Сяргей віну не прызнаў. Палова судовага працэсу прайшла ў закрытым рэжыме праз вывучэнне матэрыялаў з экстрэмісцкага тэлеграм-канала. Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала палітвязня да 5,5 гадам калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Іван Процкі.  Паводле версіі абвінавачвання, Сяргея Капанца абвінавачваюць у тым, што ён "у выкананне публічных заклікаў у інтэрнэце аказаў садзейнічанне ва ўдзеле 9 жніўня і наступных днях у загадзя спланаваных пад выглядам масавых мерапрыемстваў беспарадкаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін Год таму, у траўні 2020-га, у Беларусі стартавала выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта. Да выбараў-2020 многія падыходзілі даволі скептычна ў сувязі з першай хваляй пандэміі COVID-19 і фактычна выпаленым палітычным полем з-за масавых парушэнняў правоў чалавека падчас папярэдніх электаральных кампаній па выбарах кіраўніка дзяржавы.

Сяргей Гурло. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Бабруйскага раёна 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе старшыні бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргея Гурло.

На фота: слухачы прыйшлі на абвяшчэнне прысуду.Каля 20 чалавек не пусцілі ў залу. У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе пра закладку “муляжа выбухоўкі”.

На асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта", у Магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). Адваката да вязня не пускаюць. Папярэдняя прычына новай "крыміналкі" — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца. Пра гэта "Новаму Часу" паведаміла жонка Арцёма Вольга Анішчук. Арцёма Анішчука, якога асудзілі на два гады пазбаўлення волі, перавялі ў Магілёўскую калонію 18 красавіка. На спатканні перад адпраўкай у калонію сужэнцы дамовіліся: калі на працягу трох тыдняў Арцём не дае пра сябе ведаць, то да яго едзе адвакат.

Леанід Судаленка. 18 траўня павінен быў скончыцца тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцы і палітвязня Леаніда Судаленкі. Сёння стала вядома, што гэты тэрмін працягнуты ізноў, на гэты раз да 18 ліпеня.

Напрыканцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі — «справу карагодаў». Праз месяц пасля выбараў, 13 верасня, на Маршы герояў у Брэсці на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі і танчылі. "На скрыжаванні ўсё было прасякнута гармонамі шчасця", казалі на судзе абвінавачаныя. Тады для разгону каля тысячы ўдзельнікаў акцыі ўпершыню быў ужыты вадамёт, а потым узбудзілі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню: па гэтай справе затрымліваюць і цяпер. Суды адбываюцца ў канвеерным парадку — судзяць «партыямі». На дадзены момант агулам на лаву падсудных па гэтай справе патрапіла ўжо 58 чалавек, з іх за кратамі знаходзяцца адзінаццаць палітзняволеных. Цяпер у Брэсце ідзе ўжо чацвёрты суд па гэтай справе. «Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».  Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Спецдакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў, Працоўная група па адвольных затрыманнях, Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Спецдакладчык па правах людзей з інваліднасцю, Спецдакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду перакананняў і іх свабоднае выказвання, Спецдакладчык па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і свабоду ўдзелу ў аб'яднаннях, Спецдакладчык па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў, Спецдакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з крыміналізацыяй дзейнасці праваабаронцаў і работнікаў СМІ ў Беларусі. У сваім запыце спецдакладчыкі звяртаюць увагу ўрада на атрыманую інфармацыю аб далейшай крыміналізацыі дзейнасці праваабаронцаў і работнікаў СМІ ў Беларусі. Многія з іх абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах або былі пазбаўленыя права на свабоду выказвання меркавання з-за таго, што яны падтрымлівалі або асвятлялі пратэсты, якія праходзілі па ўсёй краіне са жніўня 2020 года. Або з-за таго, што аказвалі дапамогу мірным дэманстрантам, актывістам грамадзянскай супольнасці або журналістам пасля выбараў у жніўні 2020 года.