Валанцёры штабу Віктара Бабарыкі ў судзе Маскоўскага раёну: Дзмітрый Канапелька, Ігар Ярмолаў, Уладзіслаў Карэцкі, Мікалай Сасеў. Фота Белсат 25 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітвязняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі. Усіх іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК).

Аляксей Пацко 25 траўня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Вадзім Гурман, фота rh.by Палітвязню Вадзіму Гурману тэрмінова патрэбная медычная дапамога акуліста. У яго неаперабельная атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абследаванні: інакш да 30 год яму прагназавалі поўную слепату. Да таго ж, Вадзім баксёр, і ў яго было адпластаване сятчаткі. 

Ягор Сугойдзь. Фота: TUT.BY Калегія Мінскага гарадскога суда 25 траўня пад старшынством суддзі Дзіяны Кучук разгледзела апеляцыйную скаргу жыхара Мінска Ягора Сугойдзя.

Анастасія Герыловіч Суд горада Жодзіна 25 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Анастасіі Герыловіч, якая па версіі следства сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт 364 Крымінальнага кодэкса).

Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зміцера Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". У сувязі з гэтым беларускія праваабаронцы выступілі з супольнай заявай выключыць практыку парушэння права палітвязняў на публічнае разбіральніцтва крымінальных справаў. Палітвязняў абвінавацілі па некалькіх частках "пратэснага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі, Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі. Разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Таму невядома, што канкрэтна ставілася ў віну палітвязням, ці прызналі яны віну, якія давалі паказанні падчас суда і якое пакаранне для іх прасіў пракурор. Вядома толькі, што Павел Севярынец цалкам адмовіўся даваць паказанні падчас суда – пра гэта распавяла ягоная жонка Вольга. Ва ўсіх адвакатаў палітвязняў узялі падпіскі аб неразгалошванні: яны не маюць магчымасць распавесці пра сутнасць абвінавачвання і пазіцыі сваіх падабаронных. Праваабаронцам вядома, што іх абвінавачваюць па некалькіх частках "пратэснага" артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Абставіны справы ў такой сітуацыі можна будзе даведацца толькі ад саміх палітвязняў, напрыклад, праз лісты.

Аляксей Караткоў. Фота: "Наша Ніва". У судзе Першамайскага раёна Мінска 25 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 25 траўня 2021 года

Акцыя студэнтаў каля БДАІ. Фота з сацсетак Суд Савецкага раёну на выяздням пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Таццяна Туравец. Фота: "Віцебская Вясна". Суд Віцебскага раёну 24 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.