Ірына Барздова ў цэнтры. Фота: Белсат У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 21 траўня пачаўся суд над Ірынай Барздовай за абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае 22 траўня збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, блакуюцца інтэрнэт-рэсурсы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Марш студэнтаў Суд Савецкага раёну на выяздням пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Вітольд Ашурак Пайшоў з жыцця палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзе на закрытым працэсе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 21 траўня 2021 года

Ліст Леаніда Судаленкі да калегаў. Фота: spring96.org Пракуратура Гомельскай вобласці адказала на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі на парушэнне права праваабаронцы Леаніда Судаленкі атрымліваць і адпраўляць карэспандэнцыю.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by Суд Фрунзенскага раёна Мінска 21 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы 46-ці гадовага Андрэя Думанскага, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка АМАПу. Санкцыі артыкула 369 Крымінальнага кодэксу за абразу прадстаўніка ўлады прадугледжваюць пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа супраць 31-гадовага ютуб-блогера Аляксея Міхалкевіча паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293. Мужчыну затрымалі ў снежні мінулага года "па падазрэнні ў датычнасці да масавых беспарадкаў". Міхалкевіч здымаў відэаролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі, якія размяшчаў на сваім Youtube-канале. За гэта мужчыну абвінавачваюць у навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі зброю і выбуховыя рэчывы, за што яму інкрымінуецца артыкул 295 КК. Мужчына на судзе не прызнае віну, у тым, што навучаў людзей ва ўдзеле ў масавых беспарадках сваімі відэаролікамі, кажа, што гэта збройная тэма — хобі, якім не займаецца ўжо тры гады. Справу Міхалкевіча разглядае суддзя Сяргей Кацар, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Фёдар Сініцкі. "Вясна" назірае за гэтым судом і распавядае абставіны ягонай справы. Аляксея Міхалкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў в. Дарошкі Мінскай вобласці 16 снежня мінулага года "па падазрэнні ў дачыненні да масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў Мінску". Дома і ў гаражы мужчыны правялі ператрус. Яго адразу ўзялі пад варту. Як паведамілі ў Следчым камітэце, падчас ператрусу ў Міхалкевіча знайшлі два віды сыпкіх рэчываў па 19 грам (кідальных выбуховых рэчываў), больш за тры тысячы гільзаў, больш за 70 будаўніча-мантажных патронаў кальцавога ўзгарання, больш за 400 капсулаў-узгаральнікаў, розныя віды самаробнай зброі і патронаў, у тым ліку два ваенных вінтовачных, матэрыялы для вырабу самаробных выбуховых прылад, а таксама аптычны прыцэл, паляўнічая дроб, электронныя шалі і многае іншае.

У Магілёве працягваецца суд над актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" і Паўлам Севярынцам. "Крымінальная справа разглядаецца ў закрытым рэжыме, у залу суда не пусцілі нават блізкіх сваякоў", напісала "Еўрапейская Беларусь". Сярод абвінавачаных — сем чалавек, усе яны прызнаныя палітвязнямі. Сёння ўспамінаем пра адзіную дзяўчыну, якая праходзіць па гэтай справе — Ірыну Шчасную. Для гэтага "Вясна" паразмаўляла з яе мужам Аляксандрам Шчасным. Ірына Шчасная была затрымана 18 лістапада 2020 года супрацоўнікамі СК. З тых часоў яна застаецца пад вартай. Абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). Санкцыя артыкула — ад трох да васьмі гадоў.

Ілюстрацыйнае фота З 19 па 21 траўня ў судах працягваюцца нешматлікія адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да затрыманых з-за нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі (налепкі, сняжынкі ды інш), размешчанай у вокнах кватэраў і нават на аўтамабілях. Судзілі і тых, хто прыўшоў падтрымаць палітвязняў па крымінальнай "справе студэнтаў" і быў затрыманы каля Дома правасуддзя.