Калаж з сайта dumka.me Суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя 17 мая працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да студэнтаў сталічных ВНУ.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342. Сяргея абвінавачваюць у дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у арганізацыі масавых беспарадкаў, што выявілася ў перадачы ў бот тэлеграм-канала, прызнанага на дадзены момант экстрэмісцкім, тэкставай інфармацыі і відэа аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў 9 жніўня, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім і каардынаванні руху людзей ад ГЦ «Спектр» да адміністрацыі Першамайскага раёна пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання 9 жніўня. Таксама Капанца судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту 10 і 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна ў Мінску.  Палова судовага працэсу прайшла ў закрытым рэжыме праз вывучэнне матэрыялаў з экстрімісцкага тэлеграм-канала. Справу палітвязня разглядае Вікторыя Шабуня, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Арцём Цвяткоў. Сёння, 17 траўня, у судзе адбыліся судовыя спрэчкі, дзе пракурор запрасіў для палітвязня 5,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. "Вясна" назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы.

Ілюстрацыйнае фота У сталічных раённых судах 17 траўня разглядаюцца адміністрацыйныя справы ў дачыненні да студэнтаў, што былі затрыманыя ў пятніцу каля Дома правасуддзя, куды прыйші падтрымаць фігурантаў па "справе студэнтаў". Таксама судзяць раварыстаў з MINSK FIXED GEAR, што былі затрыманыя ў нядзелю на нефармальных роварных гонках Toure de Tsna. 

Сяргей Гурло. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Бабруйскага раёна 17 траўня пачаўся суд над старшынём бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргеем Гурло.

У Гродне амаль пяць месяцаў, з 18 студзеня, судзяць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага": палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзімір Кнігу. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. 17 траўня на працэсе адбыліся судовыя спрчэкі, на якіх пракурор Мікіта Мыслівец заявіў, што віна ў судзе траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага" па прад'яўленым абвінавачванням цалкам даказаная і папрасіў суд пакараць Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку — трыма з паловай гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму.  Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзян забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Таксама ўзбуджаюцца новыя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Аляксандр Раентаў у судзе. У судзе Фрунзенскага раёну Мінска сёння будзе вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксандра Раентава. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342 КК і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.

Прэсавая служба МУС на мінулым тыдні паведаміла пра тое, што ў Петрыкаве затрымалі маладзёна, які выказаў словы нянавісці да дзейнай улады і заклікаў помсціць АМАПу за збітых сёстраў.  Пра тое, што 23-гадовы петрыковец паводле рашэння пракурора Петрыкаўскага раёну Сяргея Таболіча зняволены пад варту паведаміла пракуратура.

Уладзіслаў ЦІМАШЧУК. Фота   з акаунту  Цімашчука ў ВК. Прэсавая служба МУС на мінулым тыдні паведаміла пра тое, што ў Петрыкаве затрымалі маладзёна, які выказаў словы нянавісці да дзейнай улады і заклікаў помсціць АМАПу за збітых сёстраў. 

Увечары каля 17:50 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў. Паводле інфармацыі відавочцаў, затрымалі больш за 10 чалавек. Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».