- Катэгорыя: Вясна
У Мінску працягваецца працэс па "справе студэнтаў". 12 фігурантаў судзяць за арганізацыю пратэстаў, якія пасля выбараў праходзілі ва ўніверсітэтах, піша TUT.BY. Пракуроры паказваюць, што акцыі праводзіліся з мэтай перагляду вынікаў выбараў, каб іх не прызналі краіны Еўразвяза і ЗША і ўвялі санкцыі для ціску на афіцыйную ўладу. Абвінавачаныя, па словах пракурораў, выкарыстоўвалі "канспірацыю" — у чатах у іх былі псеўданімы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Беларусаў і беларусак забіраюць з дому, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342. Сяргея абвінавачваюць у дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у арганізацыі масавых беспарадкаў, што выявілася ў перадачы ў бот тэлеграм-канала, прызнанага на дадзены момант экстрэмісцкім, тэкставай інфармацыі і відэа аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў 9 жніўня, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім і каардынаванні руху людзей ад ГЦ «Спектр» да адміністрацыі Першамайскага раёна пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання 9 жніўня. Таксама Канапца судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту 10 і 11 жніўня на вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна ў Мінску. Справу палітвязня разглядае Вікторыя Шабуня, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Арцём Цвяткоў. "Вясна" назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы. Паводле версіі абвінавачвання, Сяргея Капанца абвінавачваюць у тым, што ён "у выкананне публічных заклікаў у інтэрнэце аказаў садзейнічанне ва ўдзеле 9 жніўня і наступных днях у загадзя спланаваных пад выглядам масавых мерапрыемстваў беспарадкаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Берасцейскага раёна 13 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе за надпісы на прыпыначных пунктах і кіёску ў дачыненні да Генадзя Астаповіча, Віктара Каліноўскага і Данілы Кандрацкага.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 14 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) супраць 29-гадовай менеджэркі ў сацыяльна-культурнай сферы Міі Міткевіч. У дзяўчыны дзве вышэйшыя адукацыі: яна скончыла БДУКМ і Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў. Таксама ў яе свой бізнэс у сферы кінавытворчасці. Цяпер за тры допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Алена Шылько, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Аляксандр Рамановіч. Міткевіч інкрымінуецца распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Паводле матэрыялаў справы Міткевіч "з мэтай распачынання варожага стаўлення і падрыву даверу да міліцыі на сваёй старонцы ў «ВКонтакте» 26 верасня, 3 і 10 кастрычніка 2020 года размясціла выяўленыя ў непрыстойнай форме паведамленні. У іх яна заклікала да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АУС. Дадзеная інфармацыя была даступная для неабмежаванага кола карыстальнікаў сеткі інтэрнэт. Міі ставіцца ў віну матыў "палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй Беларусі і рознымі палітычнымі поглядамі".
- Катэгорыя: Вясна
25-гадовага Ціхана Осіпава судзілі ў красавіку Мінскім гарадскім судзе за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. Ціхана абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362. Судовы працэс прайшоў цалкам, у спрэчках пракурор запрасіў для абвінавачанага 12 гадоў калоніі, а адвакат заявіў, што Осіпаў злачынства не здзяйсняў. Заставалася толькі абвясціць прысуд, аднак гэтага не адбылося: крымінальную справу пачалі разглядаць зноўку, з іншымі суддзёй і народнымі засядацелямі. Пасля аднаўлення судовага следства быў заменены суддзя з Дзмітрыя Цыкала на Пятра Арлова. Сёння, 14 траўня, на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Антон Цюменцаў, як і ў папярэдні раз, запрасіў для Ціхана 12 гадоў калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 19 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
25-гадовага Ціхана Осіпава судзілі ў красавіку Мінскім гарадскім судзе за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. Ціхана абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362. Судовы працэс прайшоў цалкам, у спрэчках пракурор запрасіў для абвінавачанага 12 гадоў калоніі, а адвакат заявіў, што Осіпаў злачынства не здзяйсняў. Заставалася толькі абвясціць прысуд, аднак гэтага не адбылося: крымінальную справу пачалі разглядаць зноўку, з іншымі суддзёй і народнымі засядацелямі. Пасля аднаўлення судовага следства быў заменены суддзя з Дзмітрыя Цыкала на Пятра Арлова. Сёння, 14 траўня, на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Антон Цюменцаў, як і ў папярэдні раз, запрасіў для Ціхана 12 гадоў калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 19 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы, пачатай у дачыненні да пенсіянера, слесара-сантэхніка ў БДУ Анатоля Пятрова. Мужчыну было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда ён знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Справу разглядала суддзя Юлія Густыр, бок абвінавачвання прадстаўляла памочнік пракурора Марына Прудніковіч.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 14 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы пра закладку “муляжа выбухоўкі”.