Ілюстрацыйнае фота У судзе Жабінкаўскага раёна 28 траўня за абразу прэзідэнта да двух гадоў "хатняй хіміі" асудзілі 50-гадова Аляксандра Яраша. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса супраць мясцовага жыхара ўзбудзілі за паведамленне ў Telegram-канале.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Уладзімір Кніга, Яўген Разнічэнка, Дзмітрый Фурманаў. Фота: spring96.org У Гродне амаль пяць месяцаў, з 18 студзеня, судзяць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага": палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзімір Кнігу. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі, двое з якіх агулам запрасілі 10 тысяч рублёў маральнай шкоды. 17 траўня на судовых спрэчках пракурор Мікіта Мыслівец папрасіў суд пакараць Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку — трыма з паловай гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму. Сёння, 31 траўня, фігуранты "справы Ціханоўскага", якія ўжо больш за год знаходзяцца ў ізалятарах, выступілі з апошнімі словамі. "Вясна" прыводзіць стэнаграму апошніх выступаў на судзе Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі, на якіх яны прачыталі беларускі верш, прааналізавалі абвінавачванне і яшчэ раз выказалі сваю пазіцыю па справе.

Падзеі ў Пінску вечарам 9 жніўня. Фота з сайта TUT.BY У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачынні да ячшэ 14 чалавек.

Аналітыкі і эксперты ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта, прыйшлі да наступнага заключэння па крымінальнай справе Ціхана Осіпава. Прысудам Мінскага гарадскога суда Ціхан Осіпаў прызнаны вінаватым:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне ў выходныя 29 і 30 траўня. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Супраць затрыманага 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску ўдзельніка MINSK FIXED GEAR 31-гадовага Канстанціна Сямёнава ўзбудзілі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Прычынай крымінальнай справы стала цішотка хлопца, за якую яго затрымалі перад гонкай Toure de Tsna і арыштавалі на 15 сутак, з надпісам "Дыктатару месца ў пекле" і партрэтам чалавека, падобным да Лукашэнкі. Па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Канстанціну пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў. Нагадаем, увечары 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў — удзельнікаў роварнай гонкі MINSK FIXED GEAR. Там павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Затрыманых абвінавачваюць «ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, шляхам выкрыквання лозунгу "Жыве Беларусь"». На ўсіх раварыстаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП. У судзе Савецкага раёна каля 20 чалавек асудзілі на 10-15 сутак. 

20-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Ягора Дуднікова затрымалі 5 траўня ў Мінску, на здымнай кватэры правялі ператрус і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Да Ягора ўжо два тыдні не пускаюць адваката. Усё, што ведаюць блізкія хлопца аб ягонай сітуацыі, — першапачатковая інфармацыя пасля затрымання ад дзяжурнага адваката. Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманне і пераслед беларускімі ўладамі. Ягор Дуднікаў жыве ў Мінску ўжо каля года. Як распавядае яго маці, прычынай пераезду яе сына ў іншую краіну сталі рамантычныя адносіны з беларускай, з якой пазнаёміўся яшчэ ў 16 гадоў. У Расіі хлопец скончыў навучанне на кухара і з'ехаў у Мінск. У беларускай сталіцы ён здымаў кватэру, будаваў адносіны з дзяўчынай і зарабляў на жыццё на розных працах.

28 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска абвінавачаныя па крымінальнай справе аб лазерных указках выступілі з апошнім словам. Палітвязняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапельку абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Дзяржабвінаваўца Раман Бізюк запрасіў для іх па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.

Ілюстрацыйнае фота 27 траўня ў раённых судах Мінска разглядалі адміністрацыйныя справы ў дачыненні затрыманых за удзел у дваравых маршах, а таксама тых, хто размяшчаў "пратэстную сімволіку" ў вокнах сваіх кватэр.