Трэцяга чэрвеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Журналіст "Трыбуны" і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін, а таксама мантажор праекту "ЧестнОК" Яраслаў Пісарэнка затрыманыя ў кватэры людзьмі ў цывільным. Па звестках суседзяў, людзі ў цывільным прыйшлі каля 13.00 з ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі. У 16.00 Івуліна і Пісарэнка павезлі на двух машынах у невядомым накірунку, піша "Трыбуна".

ivulin.jpg
Аляксандр Івулін

Журналістка і паэтка Валярына Кустава ў сваім Facebook паведаміла, што ў яе кватэру ломяцца невядомыя. Сама яна не дома. 

"Вясне" паведамілі пра вобшук дома ў Дзяніса Пазняка (нібыта ён удзельнічаў у адной з акцый пратэсту).

Брэст

Паведамляецца пра затрыманне ў Брэсце Артура Літвінчука. З чым звязана затрыманне, пакуль невядома.

Будзе дапоўнена

Крыніца: Сілавікі затрымалі журналіста "Трыбуны" Івуліна і мантажора Пісарэнку. Хроніка пераследу 3 чэрвеня