- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый у сувязі з асуджэннем Яўгена Комбуля, Сяргея Сіліча, Максіма Сілюка, Максіма Пыцеля, Вольгі Сыраваткі, Наталлі Барынавай, Сяргея Красоўскага, Аліны Муратавай, Уладзіміра Кацюбкі, Марыны Сілёнак, Сяргея Богдана, Уладзіміра Ланкевіча, Віктара Іванцова, Сяргея Розума, Сяргея Шабуні і Паўла Федукевіча. Мінск, 28 траўня 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае 28 траўня збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Віцебскага раёну 28 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец. Выхавальніцу дзіцячага садка абвінавацілі ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. А менавіта, што жанчына падчас «затрымання» ўкусіла за палец аднаго, пракусіла пальчатку другому і нанесла удар нагой у вобласць галавы трэцяму супрацоўніку.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска працягваецца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. Абвінавачанымі па справе праходзіць чатыры жыхара горада: Аляксандр Назаровіч, Аляксандр Мар'ясаў, Аляксандр Гаўрылаў, Віталь Васілевіч.
- Катэгорыя: Вясна
"Факты неналежных умоў у ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама ў ІЧУ г. Жодзіна не пацвердзіліся", - такі адказ дзяржаўных органаў на калектыўную скаргу (петыцыю) грамадзянаў на катаванні і бесчалавечнае абыходжанне да тых, хто адбывае адміністрацыйны арышт.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня асудзілі на 2 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адміністратара тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат» 26-гадовага Д. Сінкевіча. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, шляхам інструктавання людзей па перакрыцці руху транспарту ў Мінску па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 28 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – Наўмысныя дзеянні накіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці). Яму можа пагражаць пазбаўленне волі аж да 12 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
26-27 траўня ў Круглым па арт. 415 Крымінальнага кодэксу РБ пачалі судзіць палітвязня Валадара Цурпанава, перадае "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Маці палітвязня, асуджанага да двух год калоніі, Дзмітрыя Гопты атрымала першае пасля СІЗА спатканне з сынам, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 у Віцьбе.
- Катэгорыя: Вясна
Як раней пісаў ПЦ «Вясна», 25 мая ў судзе па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыка Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі прайшлі спрэчкі бакоў. Пракурор Раман Бізюк запрасіў для палітвязняў па 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.