Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 30 чэрвеня адбываюцца затрыманні, ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Кіраўніку АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне ў межах крымінальная справы за "разгалошванне дадзеных дазнання". Ён пад падпіскай аб нявыездзе.

Мікалай Казлоў (фота БелаПАН)

Справу па гэтым артыкуле распачалі ў сакавіку. Колішні міліцыянт, Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. А пасля распавядаў, як праходзілі допыты.

Гародня

Гарадзенскія браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, засуджаныя да адбывання пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу, паехалі адбываць "хімію".

Уладзіміра Седзянеўскага накіравалі ў Віцебск, Юрыя Седзянеўскага - у Гомель, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Напомнім, што 10 сакавіка суддзя Ленінскага суду Гародні Ганна Лявусік прысудзіла Надзеі Сцепанцовай тры з паловай гады зняволення з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, яе сястры - Жанне Захаркевіч і братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім - па тры гады аналагічнага пакарання.

Абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і несправядлівым. Усіх абсурдна звінавацілі паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа была за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Выстаўлена абвінавачанне лідару АГП Міхаілу Казлову: Хроніка палітычнага пераследу 30 чэрвеня