- Катэгорыя: Вясна
7 ліпеня ў Гомелі па другой крымінальнай справе пачалі судзіць непаўналетняга палітвязня Мікіту Залатарова, пішуць "Моцныя навіны".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 7 ліпеня па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса асудзілі да пяці гадоў калоніі 35-гадовага мінчука Яўгена Сямёнава. Мужчыну судзілі за два каментары ў тэлеграм-чаце ў дачыненні да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа Івана Тарасіка і Аляксандра Алёксы. Інфармацыю пра іх ён узяў у телеграм-канале BYPOL пад публікацыяй аб датычнасці іх да катаванняў Мікалая Дзядка, і расшарыў яе ў іншы телеграм-чат са сваімі каментарамі: «... пойдзем ім біць е****» і «Усе цяпер ведаюць, дзе жывуць гэтыя к*злы». Словы Сямёнава кваліфікавалі як публічную абразу (арт. 369 КК) і пагрозу прымянення гвалту (арт. 364 КК). Мужчына павінен цягам месяца выплаціць кожнаму пацярпеламу супрацоўніку па адной тысячы рублёў маральнай шкоды. Акрамя гэтага, мужчыну судзілі па 11 эпізодах крадзяжу ў сваёй знаёмай (ч.1 і ч. 2 арт. 205 КК) і за ўхіленне ад адбыцця «хатняй хіміі» па прысудзе па артыкуле 328 КК. Справу разглядаў Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Савецкага раёна Мінска Уладзімір Рабаў. Згодна з матэрыяламі справы, 28 снежня 2020 года Сямёнаў у стане алкагольнага ап'янення размясціў у Telegram-чаце персанальныя звесткі двух супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС Івана Тарасіка і Аляксандра Алёксы. Інфармацыю пра іх ён узяў у публічным доступе ў телеграм-канале BYPOL пад публікацыяй аб датычнасці іх да катаванняў Мікалая Дзядка. Пасля чаго пад сваёй публікацыяй пакінуў паведамленне з пагрозамі прымянення да іх гвалту з помсты за выкананне службовых абавязкаў. На судзе стала вядома, што каментар быў наступнага зместу: "... пойдзем ім біць е****". Супрацоўнікі ўспрынялі гэта як рэальную пагрозу. За гэта мужчыне інкрымінавалі артыкул 364 Крымінальнага кодэкса (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з помсты за выкананне службовай дзейнасці).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Вадзіма Марчанкі, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Сёмага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі абласны суд 7 ліпеня працягвае разгляд крымінальнай справы 29-гадовага мясцовага жыхара Леаніда Герасімлюка. Яго абвінавачваюць у публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму, размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў і іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі па ч.3 артыкула 361 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
На палітзняволенага валанцёра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Андрэя Чапюка ў СІЗА-1 працягваецца ціск. Як паведамляюць яго родныя, на мінулым тыдні на "Валадарцы" на яго склалі рапарт аб парушэнні парадку за тое, што ён сушыў ручнік на дужцы нары. Пры гэтым, месцаў для сушкі ў камеры, акрамя адной маленькай батарэі, на усіх арыштантаў няма і яны вымушаныя сушыць свае рэчы, як атрымаецца. Такім чынам ствараюцца ўмовы для таго, каб у патрэбны час можна было пакараць патрэбнага чалавека. Як вядома, цяпер у многіх камерах у следчых ізалятарах і турмах неверагодная спякотна. Арыштанты ратуюцца ад спёкі як могуць, у тым ліку, з дапамогай вады і мокрых рэчаў. Некаторыя, як праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, нават губляюць прытомнасць у камеры праз недахоп паветра. Андрэй ратаваўся ад спёкі мокрым ручніком, але гэта палічылі парушэннем парадку ў СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
Яўгена Габрэляна, Дзмітрыя Косціна і Віталя Федасеева арыштавалі ноччу з 2 на 3 ліпеня. Першапачаткова - нібыта за знаходжанне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы. 5 ліпеня сяброў адпусцілі без суду – іх справы былі адпраўленыя на дапрацоўку. Але ў той жа вечар усе трое зноў былі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ. У чым іх абвінавачваюць на гэты раз – невядома, піша "Бабруйскі кур'ер".
- Катэгорыя: Вясна
На сайце petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС наконт катаванняў, маральнага і фізічнага ціску ў магілёўскай калоніі №15 на зняволенага Арцёма Анішчука. Мужчына з'яўляецца фігурантам справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў". Аўтары і падпісанты петыцыі патрабуюць у Генпракуратуры і ДВП прыняць неадкладныя меры, накіраваныя на спыненне і эфектыўнае расследаванне ўсіх фактаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да Арцёма з боку службовых асобаў ПК-15. Як адзначаюць аўтары петыцыі, у магілёўскай калоніі на Арцёма Анішчука ажыццяўляецца псіхалагічны і фізічны ціск. Ужо ва ўмовах адбыцця пакарання Арцёму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 411 Крымінальнага кодэкса за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" па прычыне парушэння рэжыму — "двойчы адмовіўся прыбірацца". З 8 чэрвеня Арцёма змясцілі ў ШІЗА. Начальнік калоніі заявіў палітвязню, што ўтрымліваць у СІЗА яго збіраюцца да наступнага суда па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заклікаем Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасцямі прымянення супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаванняў і жорсткага абыходжання, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 года, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання і прыняць меры па прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншым, і прыняць адпаведныя меры па прыцягненні вінаватых да адказнасці і недапушчэнні такіх дзеянняў у будучыні.