Швейцарскі канцэрн Nestlé плануе скараціць рэкламны бюджэт у Беларусі. Як піша Радыё Свабода, аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным каментары кампаніі, апублікаваным нямецкім выданнем RND.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Шостага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыйнае фота: 24smi.org У судзе Маскоўскага раёна Брэста 2 ліпеня прайшлі спрэчкі бакоў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да другой партыі абвінавачаных. Сёння – 6 ліпеня – фігурантам справы будзе агучаны прысуд.

У чэрвені беларускія ўлады не спынілі палітычна-матываваныя затрыманні ўдзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту. Людзей затрымлівалі за бел-чырвона-белую сімволіку, за сваю працу, прагляд спектаклю, за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў і нават за арганізацую канцерту, на якім крычалі «Жыве Беларусь». За мінулы месяц пад адміністрацыйны пераслед трапілі мінімум 246 чалавек. Агулам за чэрвень па інфармацыі Валанцёрскай службы «Вясны» было асуджана мінімум 119 чалавек. Вядома пра 25 штрафаў на агульную суму 2 450 базавых велічыняў (больш за 71 000 беларускіх рублёў) і не менш за 94 адміністрацыйных арышта агульнай працягласцю ў 1 477 сутак. «Вясна назірае» склала спіс дзіўных прычын для затрымання ў чэрвені, за якія суддзі каралі беларусаў тэрмінам ад 5 да 30 сутак. 35-гадовага Аляксандра Каржанеўскага затрымалі ў пад'ездзе яго дома 4 чэрвеня. У Кастрычніцкім РУУСе Мінска на яго склалі адразу два пратаколы: па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Прычынай стала «падазронасць» Аляксандра, бо, па словах міліцыянта, «ён выйшаў з ліфта ў акулярах, у руках трымаў чорны пакет, чым выклікаў падазрэнне». Сведка на судзе нават заявіў, што яны прытрымлівалі мужчыну, таму што думалі, што ён хоча здзейсніць суіцыд. Але ў пратаколе сказана, што «Каржанеўскі размахваў рукамі, абразліва чапляўся да супрацоўнікаў, таксама меў пры сабе чырвоную фарбу і пэндзлікі, адмовіўся прадаставіць дакументы, упіраўся і адмаўляўся прайсці з супрацоўнікамі». У выніку, суддзя Ангеліна Лапаева пакарала Каржанеўскага па двух пратаколах 30-сутачным арыштам.

«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек. Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону. Таксама адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла ў сваім twitter распавяла, што 5 ліпеня наведвала Марфу:

У Мінскім гарадскім судзе 6 ліпеня працягнуўся суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. На судзе ён падрабязна распавёў пра гэта. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Сёння суддзя Анастасія Папко прызначыла па справе судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, на якую адправіла каля 20 пастоў з тэлеграм-канала "Мікола". Пытанні экспертызы тычацца распальвання варожасці да групы асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, у тым ліку АМАПу і дзяржаўных служачых. Сам Мікола і яго адвакат былі супраць пастаноўкі гэтых пытанняў на экспертызу, бо яны выходзяць за межы абвінавачвання: артыкул 130 Крымінальнага кодэкса Міколе не ставіцца ў віну. У судзе абвешчаны перапынак на час яе правядзення.  Нагадаем, адвакат Міколы Яўген Маслаў папрасіў суд прызначыць комплексную псіха-лінгвістычную экспертызу па пастам у тэлеграм-канале Міколы Дзядка на прадмет наянаўсці там матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Гэта было зроблена з мэтай, каб паказаць, што там адсутнічаюць прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 361, які інкрымінуюць Міколе. Маслаў прасіў даручыць яе правядзенне дацэнту факультэта міжнародных адносінаў БДУ Лебядзінскаму.

Шостага ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд палітычнаму зняволенаму экс-банкіру, былому кандыдату на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК) і пакаралі 14 гадамі зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Віктар Бабарыка віну не прызнаў. Пакаранне абскарджванню не падлягае.рысуд палітзняволенаму экс-банкіру Віктару Бабарыку

Андрэй Швед. Фота: БелТА У Мінскім раённым судзе 6 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 47-гадовай жыхаркі Бараўлян Наталлі Красько. Яе абвінавацілі у паклёпе на Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа (арт.188 КК РБ).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня агучылі прысуды па гучнай і рэзананснай «справе Белгазпрамбанка», фігурантам якой з'яўляецца палітзняволены экс-банкір Віктара Бабарыкі. Для яго пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі пакараў яго 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Віктара Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Віктар Бабарыка віну не прызнаў. Пакаранне абскарджванню не падлягае. Віктар Бабарыка. Фота: dev.by Віктар Бабарыка. Фота: dev.by

Па дадзеных Праваабарончага цэнтра "Вясна", на Дзень Волі 25 сакавіка па ўсёй Беларусі затрымалі каля 250 чалавек. 30-гадовая мінчанка Наталля (імя зменена ў мэтах яе бяспекі) — адна з іх. Дзяўчыну затрымалі прэвентыўна — у 7 гадзін раніцы, як і многіх у той дзень. Але на Акрэсціна яе змясцілі ў межах крымінальнай справы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса за каментарый у тэлеграме, які яна не пісала. Наталля была вымушана з'ехаць ад пераследу з Беларусі. Дзяўчына распавяла "Вясне" пра сваё затрыманне, пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна, пра прыход мужа міліцыянта пацярпелай у камеру да затрыманых. "За мной прыйшлі 25 сакавіка ў Дзень Волі ў 7 раніцы дадому з ператрусам. Гэта былі тры супрацоўнікі ў цывільным у масках. У тыя дні на працягу трох дзён у 7 раніцы забіралі па дамах людзей. Як сказала мой адвакат, тады каля супраць 40 затрыманых распачалі крымінальныя справы. Я чула, як супрацоўнікі скардзіліся, што ў іх мала выходных. Прыходу міліцыі я зусім не чакала: я ўвечары збіралася ісці "гуляць". Вядома, я ведала, што рана ці позна за мной прыйдуць, але не з такой нагоды. Я ўдзельнічала ва ўсіх Маршах, дваровых актыўнасцях, распаўсюджвала друкаваную прадукцыю — праяўляла актыўнасць так, як толькі можна было яе праяўляць, але прыйшлі за мной за каментар у тэлеграме, які я не пісала.