Заяву праваабарончай супольнасці Беларусі Мінск, 8 ліпеня 2021 г.

Леанід Герасімлюк. Скрыншот з відэа МУС. Гарадзенскі абласны суд 8 ліпеня працягвае разгляд крымінальнай справы 29-гадовага мясцовага жыхара Леаніда Герасімлюка. Яго абвінавачваюць у публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму, размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў і іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі па ч.3 артыкула 361 КК РБ.

Даніла Ганчароў у судзе. Фота Белсат У судзе Цэнтральнага раёну 8 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Данілы Ганчарова, якога вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" выступіла з заявай, у якім патрабуе ў беларускіх уладаў спыніць знішчэнне незалежных медыя і знішчэнне свабоды слова ў Беларусі. Раніцай 8 ліпеня прадстаўнікі сілавых структур прыйшлі ў рэдакцыю незалежнага выдання «Наша Ніва» і дадому да работнікаў медыя. Супрацоўнікі рэдакцыі «НН» перасталі выходзіць на сувязь, у некаторых з іх прайшлі ператрусы. Пасля ператрусаў галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча і рэдактара выдання Андрэя Скурко павезлі на допыт.

Ілюстрацыйнае фота У раённых судах Мінска і Брэста працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за іх мірнае выказваненне свайго меркавання і пратэста. Людзей затрымлівалі дома, на працы і па дарозе, пасля чаго прызначалі суткі і штрафы.

Алена Новікава ў судзе. У судзе Мінскага раёна 8 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі Ждановічаў Алены Новікавай. Яе вінавацяць ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК.

Алена Новікава ў судзе. У судзе Мінскага раёна 8 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі Ждановічаў Алены Новікавай. Яе вінавацяць ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 КК.

Фігуранты "справы студэнтаў". Калаж mediazona.by 7 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска працягнуўся допыт абвінавачаных па «справе студэнтаў», піша Радыё Свабода.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Восьмага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пятага-шостага ліпеня прайшлі спрэчкі па справе дзесяці палітвязняў, якіх абвінавачваюць па арт. 293, 218, 295 Крымінальнага кодэкса, пазбаўленне волі, тэрмінамі ад пяці да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Мінска Аляксандр Рамановіч.