Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пасля шырокамасштабнай атакі на прадстаўнікоў незалежных СМІ, ператрусаў, допытаў і затрыманняў, якая доўжылася два дні 8 і 9 ліпеня, у аўторак, 13 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, высвятляюцца падрабязнасці крымінальных справаў супраць раней затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Ператрус у сям'і брэсцкага праваабаронцы, затрыманні: хроніка пераследу 12 ліпеня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне.

Брэст

Сёння раніцай у Брэсце пракацілася хваля ператрусаў. Іх праводзяць супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Людзі, у якіх адбываюцца ператрусы, маюць працэсуальныя статусы сведак. Так, праваабаронцам "Вясны" вядома пра мінімум шесць ператрусаў у берасцейцаў сёння а шостай раніцы. Дома ў іх праводзяць ператрусы, потым забіраюць на допыт у якасці сведак, пасля чаго адпускаюць. Вядома, што ператрусы ў некаторых санкцыянаваў пракурор вобласці.

Так, сілавікі прыйшлі да Шчурко — цікавіліся "ОГСБ", Цяліпкі. Пасля ператрусу на допыт у якасці сведкі вазілі Рамана Берасценя, потым яго вызвалілі.

У Брэсце раніцай затрымалі Анастасію Мантраву. У яе сёння мусіў быць суд, але а 8 раніцы яе затрымалі.

Раніцай да выдаўца брэсцкага часопіса «Бінокль» Дар'і Гарашчанкі прыйшлі з ператрусам сілавікі. Яе павезлі на апытанне ў Ленінскі РАУС, пазней адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон.

Таксама з ператрусам раніцай прыйшлі да брэсцкай фатографкі Вольгі Латышавай.

Гомель

Сёння раніцай да бухгалтаркі "Моцных Навін" Ганны Стрэльчанкі прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. 

Стала вядома, што затрыманы 8 ліпеня гомельскі валанцёр Ілля Міронаў знаходзіцца ў ІЧУ г. Гомеля. Па словах яго адваката, там яго будуць утрымліваць да канца тыдня.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Хваля ператрусаў у Брэсце: хроніка пераследу 13 ліпеня Дапоўнена