У Слоніме 19 ліпеня абвешчаны чарговы прысуд па крымінальнай справе палітычнага характару, піша "Гарадзенкая Вясна".  На гэты раз у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Маркевіча.

Яго звінавацілі паводле двух артыкулаў Крыминальнага кодэксу за тое, што Маркевіч намаляваў графіці "асабліва цынічнага складу". Гэта частка 1 артыкула 339 (Хуліганства) і 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах) Крымінальнага кодэксу.

Маркевіч у мінулым годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і збівання людзей на мірных акцыях зрабіў некалькі графіці на розных аб'ектах Слоніма і Слонімскага раёну (у вёсцы Шылавічы), у тым ліку на прыпынках. Адзін з надпісаў на закінутай сцяне датычыўся начальніка мясцовага РАУС (сэнс быў такі, што "народ не даруе").

Суддзём на працэсе быў Аляксандар Ярмолік, дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы памочнік пракурора Уладзімір Калеснікаў

У Маркевіча чацвёра непаўнагадовых дзяцуй, але суд не ўзяў пад увагу гэтую акалічнасць.

Суддзя прысудзіў яму па сукупнасці абмежаванне волі на 1 год і 1 месяц без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Рэчавыя доказы, у тым ліку нацыянальны сцяг, сцяжок і нават значок суддзя пастанавіў знішчыць.

Крыніца: За пратэстныя графіці жыхар Слоніма атрымаў "хатнюю хімію"