Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае адвольнае зняволенне Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і іншых праваабаронцаў і валанцёраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.

Учора стала вядома, што Следчы камітэт завяршыў праверку па зваротах грамадзян, якія пацярпелі ад жорсткасці сілавікоў падчас затрымання на мірных акцыях пратэсту і ў месцах пазбаўлення волі. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена. Следчыя заявілі, што не было ні катаванняў, ні сэксуальнага здзеку. На думку ведамства, падача гэтых зваротаў насіла «кіраваны характар». З заявамі аб правядзенні праверкі па фактах «нібыта супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» звярнуліся 680 чалавек. Сцвярджаецца, што сіла і спецсродкі ўжываліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона «Аб органах унутраных спраў» і іншых нарматыўных прававых актаў. Ведамства сцвярджае, што грамадзяне атрымалі свае траўмы «ў месцах правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і масавых беспарадкаў». Праваабаронцы "Вясны" выказаліся наконт адмовы ў завядзенні крымінальнай справы па фактах жорсткасці сілавікоў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" глыбока расчараваны высновамі Следчага камітэта па выніках разгляду зваротаў і паведамленняў аб прымяненні катаванняў да ўдзельнікаў мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі і іншадумцаў у ізалятарах ГУУС Мінгарвыканкама ў перыяд з 9 па 13 жніўня 2020 года.

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", супраць 39-гадовай палітзняволенай Вольгі Класкоўскай распачалі новую крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за каментар у сацыяльных сетках. У каментары, які быў размешчаны яшчэ да яе арышту 14 кастрычніка мінулага года, яна нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Маці Вольгі ўжо выклікалі на допыт па новай крымінальнай справе. У сваім лісце да маці жанчына мяркуе, што хутка яе могуць этапаваць у Брэст, дзе адбудзецца суд.

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся дэпутаты Габі Вэбер (Германія), Вінcэнт П. Марцін (Ірландыя), Элізабэт Фалькхавен (Швецыя), Катал Бэры (Ірландыя), Чарлі Флэнэган (Ірландыя), Габрыэль Бішаф (Еўрапейскі парламент, Германія), Лота Олсан (Швецыя), Лайла Нарагі (Швецыя) і Джэрард Кроўвэл (Ірландыя). Яны сталі сімвалічнымі хроснымі Яўгена Говара, Ягора Дуднікава, Аляксандра Кардзюкова, Арцёма Баярскага, Дзмітрыя Гопты, Віталіі Бандарэнка, Дзяніса Хазея, Аляксандра Казлянкі і Валянціна Колба. “Міжнародная салідарнасць з’яўляецца важнай для мяне як для ўдзельніцы прафсаюзнага руху, таму што яна надае нашай барацьбе ва ўсім свеце неабходную сілу. Яна таксама важная і ў дадзеным выпадку. Я патрабую неадкладнага вызвалення Яўгена Говара і ўсіх палітвязняў у Беларусі”,  — сказала дэпутатка нямецкага бундэстага Габі Вэбер з нагоды свайго рашэння падтрымаць Яўгена Говара.

Суд па справе супраць палітвязня праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенкі пачнецца ўжо 3 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Іх вінавацяць у арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса). У справе 77 тамоў, у якіх абвінавачванне заняло 45 старонак. Весці крымінальную справу супраць вясноўцаў будзе суддзя Сяргей Салоўскі. Па справе запланавана 16 пасяджэнняў, прысуд можа быць вынесены ўжо пры канцы верасня. Яшчэ летам мінулага года Леанід дапамагаў гамельчуку падаваць скаргу ў ААН на гэтага суддзю ў сувязі з парушэннем яго правоў, а ўжо сёлета Салоўскі адмовіў Судаленку ў спатканні з блізкімі. Але праваабаронца з дапамогай скаргі ўсё ж такі дамогся сустрэчы з сям'ёй. 25 жніўня жонка Аксана і адзін з трох сыноў Леаніда змаглі сустрэцца з ім у гомельскім СІЗА. Жонка зняволенага праваабаронцы распавяла, як прайшла сустрэча з ім, пра настрой і здароўе Леаніда, а таксама пра праблемы з карэспандэнцыяй. Праваабаронца Леанід Судаленка на пачатку жніўня папрасіў у суддзі Салоўскага спатканне з жонкай і дзецьмі. У праваабаронцы трое сыноў — малодшаму, Мікіту, 11 гадоў. Але суддзя адказаў, што не дазваляе спатканне, таму што "няма прававых падставаў". Тады праваабаронца напісаў скаргу на імя старшыні суда Цэнтральнага раёна — скарга была задаволеная.

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа У судзе Жлобінскага раёна 25 жніўня разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да 23-гадовага Уладзіслава Паважнага, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Палітзняволеныя праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Таццяна Ласіца ўтрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 ужо сем месяцаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Па гэтай справе таксама праходзіць валанцёрка Марыя Тарасенка, якая знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", працэс супраць праваабаронцы і валанцёрак пачнецца ўжо 3 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Разглядаць крымінальную справу супраць вясноўцаў будзе суддзя Сяргей Салоўскі. Яшчэ летам мінулага года Леанід дапамагаў гамяльчука падаваць скаргу ў ААН на гэтага суддзю праз парушэнне ягоных правоў, а ўжо гэтым летам Салоўскі адмовіў Судаленку ў спатканні з блізкімі. Але праваабаронца праз скаргу ўсё ж такі дамогся сустрэчы з сям'ёй. "Вясна" распавядае, за што будуць судзіць праваабаронцу і валанцёрак, чаму гэтая крымінальная справа з'яўляецца палітычна матываванай і што вядома пра суддзю Салоўскага. Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак Марыю Тарасенка і Таццяну Ласіцу абвінавачваюць у арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Як распавёў у сваіх лістах праваабаронца, у віну яму ставіцца:

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 25 жніўня 2021 г.

Пётр Будзько. Фота: "Народная воля" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 20-22 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" былы супрацоўнік патрульна-паставой службы Міраслаў (імя змененае) распавядае пра свой досвед працы ў міліцыі і Фрунзенскім РУУС горада Мінска, у тым ліку падчас жнівеньскіх падзей 2020 года. А таксама пра тое, як уладкаваная сілавая сістэма і як думаюць тыя, хто ў ёй застаецца. "Вясна прыйдзе" · #22. "Представлять закон, нарушая закон". Разговор с бывшим силовиком