- Катэгорыя: Вясна
У канцы ліпеня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі маладую сям'ю — Кацярыну і Аляксандра (іх імёны змененыя ў мэтах бяспекі па іх просьбе). Пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце іх арыштавалі на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Аляксандр усе 15 сутак правёў у ЦІП на Акрэсціна, а Кацярына на некалькі дзён трапіла яшчэ і ў баранавіцкі ІЧУ. Сям'я распавяла "Вясне назірае" ўмовы ўтрымання для "сутачнікаў" ў жніўні: пра відэакамеры над туалетам, "мясцовыя" метады лячэння COVID-19 на Акрэсціна і адмову выклікаць хуткую дапамогу хлопцу з прыступам эпілепсіі. А 8 раніцы напрыканцы ліпеня дзесяць невядомых у балаклавах і ў форме без апазнавальных знакаў пагрукалі ў кватэру Аляксандра і Кацярыны. Супрацоўнікі ГУБАЗіКу дома ў іх правялі ператрус і праверылі ўсю тэхніку. Пасля ператрусу мужа і жонку павезлі на допыт у Следчы камітэт, а потым ужо ў РУУС для складання адміністрацыйных пратаколаў.
- Катэгорыя: Вясна
25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава ў траўні асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму за наезд на пецярых вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года (ч.1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), а таксама за ілжывы данос (ч. 1 арт. 400). З 15 жніўня, праз год пасля затрымання, палітвязень пачаў адбываць пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15 пад Магілёвам. Пасля этапу ў калонію Ціхана павінны былі адправіць на каранцін, але замест гэтага палітвязень апынуўся адразу ў ШІЗО. Жонка Ціхана Вольга Осіпава распавяла «Вясне» з якім ціскам за паўтара месяца ў калоніі сутыкнуўся палітвязень, за што яго караюць суткамі ў ШІЗА і пра што ён піша ў лістах. Палітзняволенага Ціхана Осіпава 15 жніўня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію №15. Там ён павінен быў адразу адбыць два з паловай тыдні на каранціне. Праз чатыры дні пасля этапу Вольга атрымала ад яго ліст, які Ціхан пачаў пісаць яшчэ ў турме, але скончыў у калоніі:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за панядзелак, 27 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Суд Чыгуначнага раёну Гомеля 24 верасня разгледзеў справу: «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоў рэжыму» для палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ.
- Катэгорыя: Вясна
Перазатрыманні пасля сутак ўдзельнікаў маршу ў Кунцаўшчыне і сужэнцаў за асабістую перасылку паведамленняў з экстрэмісцкіх тэлеграм-чатаў, новыя затрыманні па адміністрацыйных справах. ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў.
- Катэгорыя: Вясна
На працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Вясна» распавядае, хто знаходзіцца ў статусе затрыманых і што вядома па «справе Рабочага руху». 26 верасня Па АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых. У эфіры заявілі, што 21 верасня арганізацыя "Рабочы рух" была прызнана экстрэмісцкай. Таксама паведамілі, што на дадзены момант затрыманы 13 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
У будынку гомельскага СІЗА ўжо тры месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Гэтыя месяцы справу разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў (мы распавядалі пра яго раней), але 7 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Бакунова на пасаду старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомеля. Па інфармацыі праваабаронцаў “Вясны”, цяпер справу разглядае іншы суддзя — Мікалай Доля. Разбіраемся, ці будзе ён разглядаць справу спачатку і што вядома пра новага суддзю, які вынесе прысуд шасці палітвязням па гучнай справе. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», крымінальную справу супраць Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка, Цыгановіча, Папова, Сакава цяпер вядзе суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Доля. Інфармацыі ў адкрытых крыніцах пра яго судзейскую дзейнасць нешмат.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага жыхара сталіцы Паўла Яіцкага: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Палітвязня вызвалілі ў зале суда. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па арт. 342 КК РБ.
- Катэгорыя: Вясна
У жніўні ў Мінску затрымалі маладога настаўніка Аляксея Мінава. Выпускнік філфака БДУ, ён пачаў працаваць у сярэдняй школе яшчэ падчас навучання. Дзень затрымання мусіў стаць ягоным першым днём работы ў Ліцэі БДУ, куды ён пераразмеркаваўся на апошні год сваёй адпрацоўкі.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння Алесь Бяляцкі, заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна", адзначае свой дзень нараджэння. Яму спаўняецца 59 год, і адзначаць гэты дзень Алесь вымушаны за кратамі. Але салідарнасць не мае межаў!
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 24 і 25 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: