- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 4 лістапада 2021 г.
- Катэгорыя: Вясна
3 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна распачаўся разгляд крымінальнай справы аб грубым парушэнні грамадскага парадку ў дачыненні да 48-гадовага Сяргея Ключанскага.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 3-4 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
25-гадовага палітвязня Ціхана Осіпава асудзілі на 11 гадоў зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. "Вясна" паразмаўляла з жонкай Ціхана Вольгай і ягонай маці Святланай Аляксандраўнай. Яны распавялі пра тое, як у дзяцінстве ён будаваў замак з Lego для хатняга пацука, як прыдумаў і змадэляваў праект сваёй кухні, а яшчэ пра тое, як у іх атрымліваецца даваць рады сітуацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога паштальёна Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачаны адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 3 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Вялікага Сціклева слесара Андрэя Юніка. Мужчыну абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (арт. 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эму Сцепулёнак затрымалі сёлета 29 верасня ў межах крымінальнай "справы Зельцэра". За каментары ў сацсетках ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ў следчую турму №8 у Жодзіне. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў зняволення. Вядома, што ўжо месяц для затрыманых па гэтай справе доўжыцца "карантын", праз які для іх не прымаюць перадачы і не пускаюць адвакатаў. 7 лістапада Эме Антонаўне спаўняецца 68 гадоў, але свой Дзень народзінаў жанчына правядзе за кратамі, а не ў коле сяброў. Былыя калегі Эмы распавялі "Вясне" гісторыю жанчыны і заклікаюць усіх неабыякавых павіншаваць яе з Днём народзінаў з дапамогай паштовак, лістоў, тэлеграм і пасылак. Эма Антонаўна Сцепулёнак нарадзілася, вырасла і працавала ў горадзе Мёры на Віцебшчыне. Яна скончыла сярэднюю школу №1 з залатым медалём і інстытут з чырвоным дыпломам, вучылася ў аспірантуры. Паводле адукацыі яна настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончыя арганізацыі заклікаюць улады Беларусі спыніць крымінальны пераслед паводле палітычных матываў.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада аднавіўся суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Чатыры месяцы таму па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы. Сёння адбыліся судовыя спрэчкі. Нагадаем, Мікалая затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. На судзе ён падрабязна распавёў пра гэта. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў. Працэс быў прызначаны на 10 гадзін, але ў час ён не пачаўся праз паведамленне пра мініраванне будынку суда. Пасля праверкі сапёрамі ў будынак суда запусцілі людзей. Суд пачаўся са спазненнем на 45 хвілін.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 лістапада агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Леаніда Судаленкі і валанцёркі арганізацыі Таццяны Ласіцы.