5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі "Гарадзенскай вясны" ("Haradzenskaja Viasna"). Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прызнаны экстрэмісцкімі:

Андрэй Ліннік 8 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы вынеслі абвінаваўчы прысуд па справе чарговвага беларускага палітвязня.У клетцы моўчкі ходзіць Андрэй Ліннік.

15 лістапада распачынаецца штогадовая акцыя “Марафон лістоў”, якую арганізуе Amnesty International.

Яўген Коржаль, Аляксей Ігнаценка, Цімафей Мажанкоў У судзе Фрунзенскага раёна 11 лістапада вынеслі прысуд мінчукам, якія 11 жніўня мінулага года падчас акцыі пратэсту скінулі драўляныя дзверы з балкона 11-га паверху на супрацоўнікаў міліцыі. Абвінавачаныя ўбачылі, як яны затрымлівалі і збівалі мужчыну ў двары на "Каменнай Горцы". Ніхто тады не пацярпеў, аднак на судзе пацярпелымі выступалі два супрацоўнікі, верагодна, са змененымі прозвішчамі. Маральную і матэрыяльную шкоду яны не заяўлялі. Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч асудзіў Яўгена Коржаля і Цімафея Мажанкова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксея Ігнаценку – да трох гадоў і аднаго месяца калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запатрабавала дзяржабвінаваўца Аксана Саковіч.

Палітвязня Аляксандра Велясніцкага затрымалі 29 верасня за каментар па "справе Зэльцэра". З тых часоў мужчына ўтрымліваецца пад вартай у Жодзіне: яму, як і іншым затрыманым па гэтай справе, не перадаюць лісты і тэлеграмы, для яго не прымаюць перадачы. Больш за месяц ён знаходзіцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі ад знешняга свету, Яго адзінае злучнае звяно — адвакат, які знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошанні, таму можа выключна апісаць агульны стан палітвязня і перадаць сям'і спіс неабходных яму рэчаў — якія, хутчэй за ўсё, яму не перадаюць.

Яніна Глазкова Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Алена Пранько. На самым пачатку судовага разгляду пракурорка зачытала хадайніцтвы супрацоўнікаў міліцыі, якія прасілі дапытваць іх за шырмай, бо "ў выпадку пазнавання тыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе".

Яніна Глазкова Дело рассматривал судья Дмитрий Кедаль, государственное обвинение поддерживала Елена Пронько. В самом начале судебного разбирательства прокурор зачитала ходатайства сотрудников милиции, которые просили допрашивать их за ширмой, потому как "в случае узнаваемости те опасаются за свою жизнь и здоровье".

Суд Драгічынскага раёна. Фота spring96.org У судзе Драгічынскага раёна 10 лістапада вынеслі прысуд Яўгену Кажуху, якога вінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК).

10 лістапада ў судзе Мінскага раёна вынесены прысуд 42-гадовай жыхарцы Фаніпаля Анастасіі Баранавай. Суддзя Новікава прызнала яе вінаватай паводле дыфамацыйнага арт.369 Крымінальнага кодэкса за абразу памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліны Касьянчык і вынесла пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Пракурор запрошваў 1,5 гады "хіміі". Таксама ў яе канфіскаваны тэлефон у даход дзяржавы.