10 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенаму блогеру і актывісту анархісцкага руху Мікалаю Дзядку вынесуць прысуд. Пракурор Антон Цюменцаў запатрабаваў для яго пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў. 3 лістапада абаронца палітвязня Святлана Гарбаток выступіла ў судовых спрэчках з прамовай. "Вясна" публікуе выступ адвакаткі ў судзе.   "У межах артыкула 361 КК з аб'ектыўнага боку неабходна прыйсці да высновы, што заклікі да пэўных дзеянняў павінны насіць супрацьпраўны характар, найперш, злачынны характар. Што ж тычыцца выказванняў майго кліента: "купляйце тое, а не гэта", "бастуйце" і г.д. — сказаць, што гэта заклікі да здзяйснення якіх-небудзь злачынных дзеянняў, тут не выпадае. Такім чынам, Высокі суд, крымінальная адказнасць прадугледжаная за пэўныя заклікі, але абсалютна відавочна, што гэтыя заклікі павінны быць накіраваныя на здзяйсненне злачынных дзеянняў. Аднак такіх заклікаў абвінавачванне не пералічыла.

Мікалай Дзядок у судзе. Фота: spring96.org У Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада вынеслі прысуд 33-гадоваму палітзняволенаму блогеру і актывісту анархічнага руху Мікалая Дзядка. Суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3і прызначыла пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Антон Цюменцаў. Мікалай не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Год ён утрымліваецца пад вартай.  

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5-10 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сяргей Ціханоўскі. Фота Аляксандры Багуслаўскай для Deutsche Welle Пазбаўленне волі Сяргея Ціханоўскага з'яўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры для яго неадкладнага вызвалення, выплаты кампенсацыі за парушэнне яго правоў, і правесці расследаванне акалічнасцяў, якія суправаджалі яго адвольнае зняволенне. Такія патрабаванні выставіла да ўрада Беларусі Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях у сваім рашэнні, прынятым 6 верасня.

Навуковага супрацоўніка Аляксандра Галкоўскага асудзілі на 1,5 гады «хіміі» паводле дыфамацыйнага артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. У апошнім слове ён заўважыў: «Бок абвінавачвання мне інкрымінуе, што я, на мове арыгіналу, «преступник» — чалавек, які пераступіў закон. Для мяне як для беларуса гэта не зразумела, таму што па-беларуску пераклад гучыць як «злачынец» — чалавек, які ўчыніў зло. Мне незразумела, якое ж такое зло я ўчыніў сваімі дзеяннямі на сваёй прыватнай сядзібе, на зямлі,  якую я набыў за свае ўласнаруч заробленыя грошы і дзе ўсё пабудаваў сваімі рукамі».

Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна". 9 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна вынесены прысуд 28-гадоваму інжынеру-праграмісту Яўгену Надудзіку. Яго прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Мужчыну вызвалілі ў залі суда.

Арцём Карачун быў затрыманы 5 жніўня 2021 года. Дома ў яго прайшоў ператрус. Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1. Затрыманаму 1995 года нараджэння прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса РБ – «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Напачатку кастрычніка мы абвясцілі конкурс ілюстрацый у падтрымку праваабронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча – “Кот на Валадарцы”. Цягам месяца кожны і кажная маглі даслаць свае малюнкі для ўдзелу, а сёння мы падводзім вынікі. У адным са сваіх лістоў да жонкі Валянцін Стэфановіч распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар:

Дом правасуддзя ў Брэсце. Фота "Вячэрні Брэст" 8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года. Пра гэта піша "Брэсцкая Вясна". 

8 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд 25-гадоваму палітвязню Аляксею Салдаткіну. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым паводле арт.342 КК і прысудзіў яму тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Арцём Цвяткоў. Палітвязня вызвалілі ў залі суда.