Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 1 па 5 лістапада па адміністрацыйных справах да арышту асудзілі не менш за 21 чалавека, яшчэ пяці - прызначылі штрафы. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве", "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Ірына Гарашына. Фотпа з сацыяльных сетак. У судзе Мазырскага раёна 8 лістапада разгледжаная крымінальная справа мясцовай настаўніцы Ірыны Гарашынай. Жанчына была абвінавачаная адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2 арт. 203 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

3 лістапада праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяне Ласіцы вынеслі прысуд — тры і два з паловай гады калоніі адпаведна. Судовы працэс над імі распачаўся 3 верасня — у той жа дзень яго зрабілі закрытым, а ўдзельнікі мелі падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы. Таму звестак пра тое, як жа праходзіў суд, было мала. Па крымінальнай справе ў якасці абвінавачанай праходзіла і Марыя Тарасенка, памочніца Леаніда. Дзяржабвінавачванне запатрабавала для яе таксама два з паловай гады калоніі. Марыя знаходзілася пад падпіскай аб нявыяздзе, аднак на судовае пасяджэнне 18 кастрычніка, калі планавалася апошняе слова абвінавачваных, яна не з'явілася, паколькі пакінула Беларусь. Яе справу вынеслі ў асобную вытворчасць.

28-гадовы Дзяніс Лазоўскі быў затрыманы 10 жніўня мінулага года пасля мітынгу. Тады яму давялося шмат што перажыць: збіванні і жорсткае абыходжанне ў спартзале Фрунзенскага РУУС (кадры жорсткага абыходжання сілавікоў з затрыманымі пасля выбараў 9 жніўня ў гэтым РУУС апублікаваныя BYPOL), "калідор" з сілавікоў перад ІЧУ у Жодзіне. Праз год Дзяніса зноў затрымалі за ўдзел у леташніх пратэстах — пад ціскам яго прымусілі запісаць "пакаяльнае відэа", распачалі крымінальную справу і на два з паловай месяцы змясцілі пад варту. 2 лістапада пасля суда палітвязень выйшаў на волю: суд Маскоўскага раёна асудзіў яго да трох гадоў "хіміі". Дзяніс распавёў "Вясне" пра свае два затрыманні і ўсё, што яму давялося перажыць за два з паловай месяца за кратамі. 

Палітзняволены тэхнік-праграміст з Сеніцы Алег Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда тры тыдні назад. 13 кастрычніка 2021 года суддзя Аляксей Карпачоў пазбавіў яго волі на два гады: паводле версіі абвінавачвання, мужчына размясціў у тэлеграм-канале некалькі негатыўных паведамленняў "зняважлівага характару" на адрас Лукашэнкі.

У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Ілюстрацыйнае фота з суполкі "Фатографы супраць" У судзе Цэнтральнага раёна 5 лістапада вынеслі прысуд Вадзіму Вінаградаву, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня.

5 лістапада суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Міхаіл Макарэвіч правёў пасяджэнне над чатырма паручыцелямі праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага. У выніку рашэннем суда накладзены грашовыя спагнанні: у дачыненні да двух паручыцелей Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2 900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцелей Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5 800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7 250 беларускіх рублёў). Гэтае рашэнне можа быць абскарджана цягам 10 дзён.

Аляксандр Сафонаў у судзе. Фота: "Віцебская Вясна". Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 5 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебска. Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовы цясляр аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў.

Памочніца Леаніда Судаленкі Таццяна Ласіца, асуджаная разам з ім 3 лістапада, сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі. Пра гэта "Вясне" паведаміла Марыя Тарасенка. "Вясна" не прыводзіць назву дыягназу Таццяны, аднак ведае пра яго (са слоў Марыі Тарасенка, якая прысутнічала на судзе). Акрамя таго, у Таццяны зменшыўся гемаглабін і яна пакутуе ад анеміі.

35 дзяржаваў-сябраў АБСЕ ініцыявалі запуск Венскага механізму ў сувязі з сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, піша reform.by. Адпаведны ліст быў накіраваны Андрэю Дапкюнасу, пастаяннаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ. Тэкст ліста апублікаваны на сайце МУС Вялікабрытаніі.