- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля з 24 лістапада разглядаецца крымінальная справа супраць 49-гадовай Ларысы Кузьменка, якую ўтрымліваюць з сіндромам клаўстрафобіі ў СІЗА амаль чатыры месяцы. Жанчыну абвінавачваюць у гвалце ў адносінах да супрацоўніка АМАПу (арт. 364 КК) на нядзельным Маршы 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Згодна версіі абвінавачвання, Кузьменка схапіла за руку амапаўца, чым перашкаджала яму працаваць. Сёння пракурор Сідоранка запрасіў у суда пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады. Жанчына віну не прызнае і адмовілася ад дачы паказанняў, як на судзе, так і падчас следства. Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі, які нядаўна адправіў у калоніі вясноўцаў Леаніда Судаленку і Таццяну Ласціу. Згодна версіі абвінавачвання, Ларыса Кузьменка 27 верасня ў 15.30 знаходзілася на вуліцы Савецкая, з’яўлялася ўдзельніцай масавага мерапрыемства, якое праводзілася ў парушэнне існуючага парадку яго правядзення. Яна дзейнічала «па матывах палітычнай варожасці, з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўніка атрада міліцыі асобага прызначэння АУС Гомельскага аблвыканкаму, які дзейнічаў у адпаведнасці са службовымі інструкцыямі і нёс ахову грамадскага парадку». Кузьменка разумела, што перад ёй знаходзіцца супрацоўнік унутраных спраў у форме і мела намер прычыніць шкоду камандзіру ўзвода баявога прызначэння АМАПу Пятрову П.П. Таму, выкарыстала гвалт у дачыненні да Пятрова: «выкарыстоўваючы грубую фізічную сілу, схапіла за руку Пятрова і ўтрымлівала яе каб калона пратэстоўцаў магла бесперашкодна прайсці. Потым яна апусцілі яго руку долу, тым самым змясціла пацярпелага з месца. Такім чынам пазбавіла яго фізічнай магчымасці выконваць яго службовыя абавязкі. Прычыніла Пятрову пабоі і фізічны боль. Такім чынам, Кузьменка здзейсніла гвалт над супрацоўнікам міліцыі, каб перашкодзіць яго законнай дзейнасці».
- Катэгорыя: Вясна
У дачыненні да жлобінскага палітвязня Ігара Поварава ў ПК №1 у Наваполацку прымяняюцца катаванні.
- Катэгорыя: Вясна
Паўла затрымалі сёлета 20 верасня. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА №2 у Віцебску. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Праваабаронцы ўпэўненыя: дастатковых падставаў для яго ўтрымання пад вартай у следства няма. 18 лістапада Павел Сакалоў быў прызнаны палітычным вязнем.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў пасродкам канкурэнтных выбараў, а таксама на свабоднае выказванне меркавання і на мірныя сходы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 29-30 лістапада і 1 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 лістапада разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 38-гадовага аўтаслесара з Мінска Яўгена Гоманава. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор горада Уладзімір Клішын, старшынстваваў па справе суддзя Віталь Лабоцкі.
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская дыяспара ў Гамбургу далучылася да Дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі і правяла акцыю іх падтрымкі 27 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
30 лістапада дэпутаты Еўрапарламента і запрошаныя выступоўцы абмеркавалі юрыдычныя інструменты прыцягнення да міжнароднай адказнасці людзей, адказных за цяжкія злачынствы ў галіне правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Усё часцей многім з нас, нават тым, хто не ў турме, здаецца, што гэта ніколі не скончыцца: штодзённыя навіны пра затрыманні, новыя абвінаваўчыя прысуды, ператрусы, рэпрэсіі, сведчанні катаванняў, рэкордная колькасць палітвязняў... Шмат хто сення прызнаецца: «сорамна казаць, але апускаюцца рукі». Многім страшна: «масавая хваля пратэстаў спала, і калі так, то далей толькі горш». «Вясна» вырашылі расказаць пра салідарнасць беларусаў адзін да аднаго - і тых, хто за кратамі, і тых, хто на волі.
- Катэгорыя: Вясна
30 лістапада ў Заводзскім судзе Мінска вынесены прысуд 31-гадоваму Арцёму Заблоцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Справу разгледзеў суддзя Алег Каляда, бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Заводзскага раёна Мікіта Савіцкі. Мужчыну вызвалілі ў залі суда. Тэлефон Заблоцкага канфіскаваны на карысць сплаты доўгу, арыш з шортаў мужчыны зняты.